11.07.2018 11:36

«Коммунальник»: двадцать лет на службе потребителей

Источник

Два падраздзяленні УП «Камунальнік» — раённае жыллёвае рамонтна-эксплуатацыйнае ўпраўленне і гасразліковы жыллёвы рамонтна-эксплуатацыйны ўчастак №6 — адзначылі дваццацігоддзе з дня заснавання. На ўрачыстасці прагучала шмат добрых слоў у адрас камунальнікаў, былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды.

Рашэннем Маладзечанскага райвыканкама РЖРЭУ ўтворана 28 мая 1998 года. Раённым камунальнікам ставілася задача зрабіць жыццё людзей у сельскіх населеных пунктах больш камфортным. Для гэтага трэба было падтрымліваць інфраструктуру ў добрым стане, добраўпарадкоўваць двары і вуліцы, абслугоўваць кацельні, збіраць бытавыя адходы, аказваць іншыя паслугі.

Дата заснавання ЖРЭУ №6 – 30 сакавіка 1998 года. Яго стварэнне было выклікана ўвядзеннем у строй мікрараёна №6 і пачаткам будаўніцтва мікрараёна «Усходні». Першым кіраўніком падраздзялення быў прызначаны Аляксандр Галоўчанка, галоўным інжынерам – Віктар Дзеўкш.

Цяпер на балансе раённых камунальнікаў і работнікаў ЖРЭУ 648 дамоў. Гэта больш за палову жылога фонду  УП «Камунальнік». Камунальныя паслугі аказваюцца жыхарам амаль 12 тысяч кватэр.
Трэба дадаць, што толькі на тэрыторыі ўчастка размешчаны 8 інтэрнатаў, 67 жыллёва-будаўнічых кааператываў, звыш ста гульнявых пляцовак. Штат раённага ЖРЭУ складае 285 чалавек, ЖРЭУ №6 — 79.
З працоўнымі дасягненнямі работнікаў падраздзяленняў-юбіляраў павіншавалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Паўкшта і дырэктар УП «Камунальнік» Мікалай Наздрын-Платніцкі.

Сярод тых, хто быў адзначаны за плённую шматгадовую працу, — галоўны бухгалтар упраўлення Наталля Татун, аператар кацельні ў Турэц-Баярах Людміла Юшкевіч, начальнік  ЖРЭУ Сяргей Казановіч, прыбіральшчыца гасразліковага ўчастка Данута Рашкевіч, пашпартыст Наталля Зайцава, цесляры Аляксей Шайко і Алег Суслянок.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/regionalnyj-aktsent/item/2998-kommunalnik-dvadtsat-let-na-sluzhbe-potrebitelej.html#sigProId5e9f1e8ce2
Прочитано 657 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить