29.05 16:10

Соревновались вальщики леса Молодечненского лесхоза

Источник

Відовішчна, у вострай і бескампраміснай барацьбе праходзілі раённыя спаборніцтвы вальшчыкаў лесу.

Соревновались вальщики леса Молодечненского лесхоза "Маладзечанская газета"

У чарговы раз маладзечанцы прадэманстравалі не толькі віртуознае валоданне бензапілой, але і ўменне хутка замяніць у ёй ланцуг, дакладна разлічыць падзенне спілаванага дрэва і пры гэтым строга захоў-
ваць усе меры тэхнікі бяспекі.

— На першы погляд, нічога складанага — спілаваць дрэва, — каменціруе ход спаборніцтваў намеснік дырэктара Маладзечанскага лясгаса Віталій Дземеш. — Тым больш што ўжо даўно на змену прадзедаўскай двухручнай піле, якую ў народзе трапна назвалі «Дружба-2», прыйшлі магутныя і высокапрадукцыйныя «Штылі». Але прыгледзьцеся да дзеянняў удзельнікаў. Яны не адразу прыступаюць да выканання задання па валцы дрэва. Спачатку вывучаюць вугал нахілу кроны. Гэтага ні ў якім разе нельга ігнараваць. Затым робяць на ствале спецыяльныя надрэзы. Далей, каб паспяхова зваліць дрэва, лесарубы разлічваюць вугал і глыбіню падпілу. І вось вынік — сасна падае роўна на метку, якую выставілі суддзі. Пры гэтым не шкодзіць іншыя, асабліва маладыя дрэўцы.

Усе трынаццаць удзельнікаў, якія прадстаўлялі пяць лясніцтваў Маладзечаншчыны, паспяхова справіліся з першым заданнем. Але найбольш дакладным быў Андрэй Жалняровіч. Ён з Лебедзеўскага лясніцтва і ўжо не раз выходзіў пераможцам у гэтых спаборніцтвах. Цяпер вопытны вальшчык таксама ўзяў добры старт.
Пасля выканання першага задання і падвядзення вынікаў удзельнікі спаборніцтваў пакідаюць лясную паляну і накіроўваюцца да будынка, дзе размяшчаецца кантора Лебедзеўскага лясніцтва. Тут, у двары, ужо былі падрыхтаваныя пляцоўкі для камбінаванай распілоўкі і дакладнага пілавання бярвенняў, абрэзкі сукоў, а таксама стол для мантажу ланцуга бензапілы.

— Прафесія лесаруба адна з самых цяжкіх і небяспечных у свеце, — працягвае каменціраваць ход спаборніцтваў Віталій Дземеш. — Вось чаму людзі павінны быць не толькі фізічна падрыхтаванымі, але і валодаць трывалымі прафесійнымі ведамі. Здавалася б, дробязь — замяніць ланцуг на бензапіле. А ў рабочы час, калі задзейнічаны магутныя машыны, ад вальшчыка залежыць вынік работы ўсёй брыгады. Таму кожны павінен умець самастойна і хутка абслугоўваць тэхніку, каб не было прастояў.

Нельга было не заўважыць, што для сапраўдных прафесіяналаў і наступныя конкурсныя заданні не ўяўлялі ніякай цяжкасці. Андрэй Жалняровіч амаль за адзінаццаць секунд зманціраваў ланцуг на бензапіле. Гэта быў лепшы вынік. Выдатна справіўся ён таксама з абразаннем сукоў, прадэманстраваў высокі прафесіяналізм на камбінаванай распілоўцы і дакладным пілаванні бярвенняў.

Па выніках спаборніцтваў А. Жалняровіч набраў найбольшую колькасць балаў і стаў пераможцам.

— Напэўна, родныя сцены дапамагаюць? — пытаюся ў Андрэя.
— Напэўна, — згаджаецца прафесіянал.
— Ды ён у нас і летась быў лепшым, і пазалетась, — уключаецца ў размову ляснічы Лебедзеўскага лясніцтва Сяргей Рубан. — Паспяхова абараняў гонар раёна і на абласных спаборніцтвах. Словам, сапраўдны віртуоз у сваёй справе.

Добрыя вынікі паказалі і сябры Андрэя па камандзе Канстанцін Іваноў, Віктар Рудніцкі, Валерый Пякарскі, якія занялі адпаведна другое, трэцяе і чацвёртае месцы. Яны і сталі ўладальнікамі галоўнага прыза. «Серабро» ў агульнакамандным заліку заваявалі вальшчыкі Маладзечанскага лясніцтва. Дружына з Радашковіцкага лясніцтва замкнула тройку лідараў.

Каманда-пераможца спаборніцтваў з Лебедзеўскага лясніцтва: Канстанцін Іваноў, Андрэй Жалняровіч, Сяргей Рубан (ляснічы, кіраўнік каманды), Віктар Рудніцкі, Валерый Пякарскі.



Фота: Вячаслаў ТАБУЛІН.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/regionalnyj-aktsent/item/2829-sorevnovalis-valshchiki-lesa-molodechnenskogo-leskhoza.html#sigProIdba077160c4
Прочитано 1827 раз
Вячаслаў Табулін

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить