16.05.2018 14:57

Молодечненский молочный комбинат реорганизуют

Источник

ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат» (ММК) будзе рэарганізаваны і далучаны да ААТ «Мінскі малочны завод №1». Такая інфармацыя размешчана на сайце маладзечанскага прадпрыемства.

Молодечненский молочный комбинат реорганизуют "Маладзечанская газета"


Як гаворыцца ў паведамленні, артыкул 78 Закона «Аб гаспадарчых таварыствах» прадугледжвае права акцыянера патрабаваць ад акцыянернага таварыства абавязковага выкупу акцый, устанаўлівае пры гэтым максімальны памер грашовых сродкаў, што накіроўваюцца таварыствам на выкуп такіх акцый. Гэты памер не можа перавышаць 10 працэнтаў кошту чыстых актываў ААТ.

Кошт такіх актываў ММК на дату прыняцця рашэння аб рэарганізацыі мае адмоўнае значэнне, таму ў акцыянернага таварыства няма прававых падстаў для выкупу акцый па патрабаванні яго акцыянераў. Дадатковы выпуск акцый за кошт маёмасці далучаемага акцыянернага таварыства таксама не можа быць ажыццёўлены.

Даведка. У ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат» больш за 93 працэнты акцый знаходзіцца ў камунальнай уласнасці. Акцыянерамі кампаніі з’яўляюцца 25 юрыдычных асоб і 1451 фізічная асоба. Калектыў прадпрыемства складаюць 884 чалавекі.

На Мінскім малочным заводзе №1 працуе каля 1300 чалавек. У камунальнай уласнасці знаходзіцца 83,55 працэнта акцый прадпрыемства. Акцыянерамі завода з’яўляюцца 20 юрыдычных асоб і 889 фізічных асоб.
Як вынікае з адпаведных справаздач, летась выручка ММК склала 151,3 мільёна рублёў, чыстыя страты – 16,8 мільёна. Доўгатэрміновыя крэдыты і пазыкі перавышаюць 90 мільёнаў рублёў, кароткатэрміновая дэбіторская запазычанасць складае 38,8 мільёна рублёў.  

Падрыхтаваў Алег БЯГАНСКІ.   

Прочитано 1410 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить