15.04.2018 15:48

Дзверы, адчыненыя ў будучыню

Источник

Як вытрымаць канкурэнцыю, прыцягнуць пакупнікоў і партнёраў, пашырыць геаграфію паставак прадукцыі… Пра гэта ведаюць спецыялісты даччынага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Дрэваапрацоўчы завод «Забудова» і веды гэтыя паспяхова рэалізуюць на практыцы.

Дзверы, адчыненыя ў будучыню "Маладзечанская газета"

— Вырабы, на якіх спецыялізуецца завод, выпускаюць іншыя прадпрыемствы Беларусі, — гаворыць кіраўнік калектыву Сяргей Івашкевіч. – Таму каб утрымацца на рынку, неабходна выкарыстоўваць усе рэзервы. Гэта патрабуе ад работнікаў сабранасці, адказнасці, дысцыплінаванасці, высокай кваліфікацыі.

Як падкрэсліў Сяргей Міхайлавіч, на заводзе робяць стаўку на якасць і экалагічнасць прадукцыі. Усе вырабы сертыфікаваныя. Пры іх вытворчасці прымяняюцца самыя бяспечныя матэрыялы.

Яшчэ адзін напрамак павышэння канкурэнтаздольнасці – эканомія матэрыялаў і энергіі. На прадпрыемстве наладжаны выпуск паліўных гранул (пялетаў). Вырабляюцца яны з драўняных адходаў і карыстаюцца вялікім попытам як у нашай краіне, так і за яе межамі. Экспарт гранул дасягае прыкладна 100 тон у месяц. Яны пастаўляюцца ў Польшчу, Латвію, Літву, Італію.

Сабекошт вырабаў зніжаецца і ў выніку ўкаранення рэсурсазберагальных тэхналогій. У прыватнасці, на заводзе прадугледжана магчымасць паўторнага выкарыстання лакафарбавых матэрыялаў. Гэта дазваляе вырабляць прадукцыю з больш высокай, чым у канкурэнтаў, прыбавачнай вартасцю.

Важнае значэнне мае і выканальніцкая дысцыпліна. Увогуле, без павагі да заказчыка, высокай культуры вытворчасці весці эканамічную дзейнасць ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі проста немагчыма. Пры гэтым вызначыць найбольш запатрабаваныя на рынку ўзоры дазваляе ўдзел у выстаўках і кірмашах. Так, на выстаўцы «Загарадны дом» у Маскве вокны, вырабленыя ў Чысці, былі прызнаны лепшымі ў сваёй цэнавой катэгорыі.

— Адным з асноўных поспехаў прадпрыемства лічу захаванне працоўнага калектыву, — падкрэсліў Сяргей Івашкевіч. — Людзі маюць важкі сацыяльны пакет, цэняць адносіны да сябе, працуюць з поўнай аддачай. Яны павышаюць кваліфікацыю, асвойваюць новае абсталяванне. У нас практычна няма цякучкі кадраў. Некаторыя спецыялісты працуюць на заводзе з 1995 года – з моманту яго заснавання. На ветэранаў вытворчасці раўняецца моладзь.

Субяседнік адзначыў, што галоўнымі напрамкамі развіцця прадпрыемства стануць імпартазамяшчэнне камплектуючых, далейшае ўкараненне ў вытворчасць камп’ютарных тэхналогій, запуск новага энергаэфектыўнага абсталявання.

УНП 691887183.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/regionalnyj-aktsent/item/2628-dzvery-adchynenyya-buduchynyu.html#sigProId5a931c0803
Прочитано 1128 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить