13.03 15:03

Площадь построенного жилья в Молодечено увеличится вдвое

Источник

Сёлета на Маладзечаншчыне плануецца пабудаваць больш за 12 тысяч квадратных метраў жылля ў шматкватэрных дамах. Гэта прыкладна ўдвая перавысіць леташнія паказчыкі.


Так, у перспектыве на месцы былых складоў «Белбакалеі» (паміж вуліцамі Прытыцкага і 17 Верасня) прадугледжваюцца ўзвядзенне жылога дома і правядзенне комплекснага добраўпарадкавання тэрыторыі, якая да яго прылягае. Аб гэтым у час сумеснага пасяджэння дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў і членаў райвыканкама расказаў дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва Маладзечанскага раёна Аляксей Нагіх.

Ён нагадаў, што летась у раёне было ўведзена ў эксплуатацыю 43298 квадратных метраў жылля, што складае 109,8 працэнта да даведзенага гадавога аб’ёму. 37600 квадратных метраў склала індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва, 5535 — шматкватэрныя жылыя дамы і 163 квадратныя метры – жылыя дамы, узведзеныя ў сельскагаспадарчых арганізацыях.

Таксама на працягу мінулага года вялося будаўніцтва 23 аб’ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры. 12 уведзена ў эксплуатацыю.

Сярод планаў на гэты год – выкананне работ на 14 аб’ектах інжынерна-транспартнай інфраструктуры, у тым ліку будаўніцтва інжынерных сетак і добраўпарадкаванне ў раёнах індывідуальнай забудовы ў Чысці і Радашковічах.

У 2019-м плануецца ўвесці ў эксплуатацыю амаль 16 тысяч квадратных метраў шматкватэрнай жылой забудовы. Такім чынам, у бліжэйшыя два гады аб’ём жылога будаўніцтва ў раёне будзе павялічвацца.

Прочитано 943 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить