12.03 10:46

Ярмарку вакансий в Молодечно провели швейные предприятия

Источник

Нядаўна ў Маладзечне прайшоў першы ў гэтым годзе кірмаш вакансій. Швейныя прадпрыемствы Маладзечаншчыны набіралі кадры, а прадстаўнікі Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа расказвалі пра перспектывы авалодання адпаведнай спецыяльнасцю.

Ярмарку вакансий в Молодечно провели швейные предприятия "Маладзечанская газета"

-- Швачкі – адна з найбольш запатрабаваных прафесій на рынку працы, -- адзначыла намеснік начальніка ўпраўлення па працы занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама Таццяна Мучынская. -- Мясцовыя швейныя прадпрыемствы накіравалі ў службу занятасці каля ста заявак на запаўненне вакансій. Таму прэтэндэнтам цікава непасрэдна пазнаёміцца з патэнцыйнымі работадаўцамі, параўнаць умовы працы і сацыяльны пакет, атрымаць адказы на свае пытанні, запоўніць анкеты.

На мерапрыемства былі запрошаны выпускнікі дзевятых класаў Маладзечанскіх школ. Яны падыходзілі да прадстаўнікоў прадпрыемстваў «Блаўз», «Фатдат», «Юнона», «Фартуна Фэшн», пыталіся пра перспектывы працаўладкавання на іх, цікавіліся ўмовамі паступлення ў Маладзечанскі дзяржаўны каледж.



Як падкрэсліла майстар вытворчага навучання каледжа Марыя Ягеловіч, выпускнікі вышэйзгаданай навучальнай установы маюць магчымасць уладкавацца на швейныя фабрыкі ў Маладзечне, Мінску, Салігорску, Баранавічах… Работадаўцы цэняць высокі ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў у нашым горадзе, таму заўсёды рады бачыць іх у сваіх калектывах.  

Фота: Алег БЯГАНСКІ.

Прочитано 944 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить