10.03.2018 11:08

Бяспечная праца – паспяховая пасяўная

Источник

Пакуль на палях ляжыць снег, у работнікаў сельгаспрадпрыемстваў ёсць магчымасць падрыхтавацца да пасяўной, каб правесці яе ў мінімальныя тэрміны і з максімальнай бяспекай.

Бяспечная праца – паспяховая пасяўная "Маладзечанская газета"


Пра гэта ў чарговы раз гаварылася на традыцыйным міжрэгіянальным семінары «Бяспечная праца – залог пасяўной і ўборачнай кампаній 2018», які прайшоў у малой зале гарадскога Палаца культуры. На яго былі запрошаны кiраўнiкi, галоўныя інжынеры, спецыялісты па ахове працы, іншыя адказныя асобы з Маладзечанскага, Вілейскага, Валожынскага, Лагойскага, Мінскага і Мядзельскага раёнаў.

Вяла семінар першы намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама Таццяна Дамарацкая. Яна зазначыла, што сітуацыя ў вобласці вымушае жадаць лепшага. Летась вырасла колькасць выпадкаў цяжкага траўматызму, свой уклад унеслі і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Прычыны траўматызму практычна адны і тыя ж, яны адбываюцца ў першую чаргу з-за абыякавасці, спадзявання нашармака спецыялістаў, ад якіх залежыць захаванне тэхнікі бяспекі.

Пра неасцярожнасць і умовы працы

Пра гэта гаварыў і першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Каткавец.
Аналізуючы выпадкі цяжкага траўматызму, ён адзначыў, што іншы раз работнікі праяўляюць проста жудасную неасцярожнасць пры рабоце з тэхнікай.

У 2017 годзе ў сельгаспрадпрыемствах раёна адбыўся адзін няшчасны выпадак, які прывёў да цяжкай вытворчай траўмы. Ён разгледжаны на савеце ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, прыняты адпаведныя меры. Сёння ставіцца задача максімальна скараціць колькасць такіх выпадкаў і не дапускаць іх увогуле. Семінары, нарады па гэтай тэме праходзяць перад кожнай пасяўной і ўборкай, нельга сказаць, што ў гаспадарках не хапае інфармацыі.

Да прафілактычнай работы далучыліся грамадскія інспектары, якія працуюць непасрэдна на месцах і могуць своечасова падказаць наймальніку аб праліках. Акрамя таго, у раёне праводзiць маніторынг мабільная група райвыканкама. Мікалай Пятровіч зазначыў, што сёння ставіцца задача, каб кожны механізатар, спецыяліст выглядаў на рабоце акуратна, пераапранаўся ў спецадзенне, каб у сельгаспрадпрыемствах была створана магчымасць пасля змены прыняць душ. Кіраўнікі павінны быць больш прадбачлівымі, сачыць, каб ні адзін механізатар не ігнараваў ранішні перадрэйсавы медыцынскі агляд, не садзіўся за руль пры дрэнным самаадчуванні ці, яшчэ горш, нецвярозы. Такія выпадкі недапушчальныя.

Поўнасцю матэрыял чытайце ў “МГ за сераду, 07.03.2018 г.

Прочитано 1204 раз
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить