13.02.2018 11:54

Берагчы зямлю, укараняць інавацыйныя тэхналогіі

Источник

Ігар Пакуш у ліку іншых прадстаўляў Маладзечаншчыну ў час сустрэчы беларускіх аграрыяў з Прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам. Гэтага гонару кіраўнік фермерскай гаспадаркі быў удастоены за выдатныя паказчыкі гаспадарчай дзейнасці і беражлівае стаўленне да зямлі.

Кіраўнік фермерскай гаспадаркі Ігар Пакуш. Кіраўнік фермерскай гаспадаркі Ігар Пакуш. "Маладзечанская газета"


— Уражанне ад сустрэчы вельмі пазітыўнае, — гаворыць Ігар Аляксандравіч. — Асабіста мне імпануе, што Прэзідэнт, урад і надалей будуць падтрымліваць аграрны сектар, развіваць яго. Значыць, вёска будзе адраджацца, бо гэта аснова нашага жыцця. Згодны са словамі Аляксандра Лукашэнкі, што айчынная сельская гаспадарка патрабуе інавацыйных тэхналогій і сучасных падыходаў. Пры гэтым іх укараненне немагчымае без замацавання на вёсцы маладых ініцыятыўных кадраў. А для гэтага ў сельскай мясцовасці неабходна ствараць адпаведныя ўмовы. Зямля патрабавала і будзе патрабаваць вялікай увагі. Беларусы гэта цудоўна разумеюць, бо не страцілі сувязь з ёю. Таму і пачуццё малой радзімы ў нас абвостранае. На гэта таксама ўказаў кіраўнік дзяржавы. Нездарма гэты год ён абвясціў Годам малой радзімы.

Ігар Пакуш зазначыў, што гараджане могуць пацвердзіць любоў да малой радзімы самаадданай працай у навукова-даследчых інстытутах, на прадпрыемствах, што выпускаюць сельскагаспадарчую тэхніку. Якасныя трактары і камбайны, высокапрадукцыйныя пароды жывёл і гатункі раслін дапамогуць вяскоўцам нарошчваць вытворчасць прадуктаў і забяспечваць харчовую бяспеку краіны.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 901 раз Последнее изменение 13.02.2018 11:54
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить