12.01 14:28

Предпринимательство: найди свое дело

Источник

Як не трапіць у пастку страхавога стажу і якія новыя магчымасці сёлета адкрываюцца для бізнесу — гэтыя і іншыя пытанні разглядаліся ў час сустрэчы прадстаўнікоў службы занятасці, фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Маладзечанскім раёне з жыхарамі Маладзечаншчыны, якія плануюць заняцца прадпрымальніцтвам.

Предпринимательство: найди свое дело "Маладзечанская газета"

— Індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаны плацiць страхавыя ўзносы ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, — адзначыла начальнік Маладзечанскага раённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення фонду Марына Северына. – Налічваюцца ўзносы штомесяц з моманту дзяржаўнай рэгістрацыі да той даты, калі прадпрымальнік прыняў рашэнне аб ліквідацыі бізнесу. Прычым аб намеры закрыць справу неабходна загадзя афіцыйна паведаміць у рэгіструючыя органы.    

Выступоўца нагадала, што ўзносы ў фонд для індывідуальных прадпрымальнікаў складаюць 35 працэнтаў ад устаноўленай і праіндэксаванай у адпаведнасці з заканадаўствам мінімальнай заработнай платы. Летась яны былі роўныя 92,75 рубля за месяц, або 1113 рублёў за год. Пералічэнні за справа-
здачны перыяд трэба зрабіць да 1 сакавіка. Калі індывідуальны прадпрымальнік наняў іншых работнікаў, пералiчэннi за iх неабходна рабiць штомесяц.   

— Згодна з дзеючым заканадаўствам права на атрыманне працоўнай пенсіі па ўзросце мае той, хто плацiць узносы ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Гэта робіць i сам чалавек, i яго наймальнiк (работадаўца). Перыяд, калі ўплачваюцца ўзносы, называецца страхавым стажам. Сёлета для атрымання пенсіі ён складае 16,5 года. Ён будзе паступова павялічвацца і ў 2025-м складзе 20 гадоў.
Начальнік аддзела садзейнічання занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці i сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Варатынская  зазначыла, што прадпрымальніцтва дазваляе павысіць сямейныя даходы, забяспечыць сваю будучыню, быць карысным для дзяржавы і грамадства. Пры гэтым ад чалавека патрабуецца мэтанакіраванасць, працавітасць, дакладны разлік.

Начальнік аддзела паведаміла, што для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці беспрацоўны, які стаіць на ўліку ў службе занятасці, можа атрымаць субсідыю.

Чытайце таксама: Субсидия -- как старт для бизнеса (как использовали субсидию трое молодечненцев)

Калі бізнес адкрываецца ў горадзе, яе памер складае 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму, у сельскай мясцовасці – 15. Летась 24 жыхары Маладзечаншчыны атрымалі субсідыi са сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва. Усяго ім было пералiчана 64,5 тысячы рублёў. Субсідзіраванне «стартапаў» будзе прадоўжана.  

Прочитано 953 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить