09.01.2018 14:50

Приемы правовой инспекции труда профсоюзов -- эффективная помощь трудящимся

Источник

Пачынаючы з 2015 года прававой інспекцыяй працы Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў у раёнах штомесяц наладжваюцца выязныя прыёмы грамадзян. Мэта падобных сустрэч – павышэнне прававой адукаванасці і абароны работнікаў. Прававыя інспектары выязджаюць у рэгіёны, каб на месцы аказаць бясплатную юрыдычную дапамогу кожнаму, хто мае ў ёй патрэбу, каб абараніць працоўныя правы і сацыяльна-эканамічныя інтарэсы грамадзян.


– Такая форма работы мае пэўныя перавагі ў параўнанні з юрыдычнымі кансультацыямі традыцыйнага фармату, – пераконвае старшыня Маладзечанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Яцухна. І тлумачыць далей. – Кансультацыі праходзяць непасрэдна на месцах, жыхарам аддаленых населеных пунктаў няма патрэбы дабірацца ў сталіцу, губляць час, несці дадатковыя фінансавыя расходы. Усё, што патрабуецца ад чалавека – гэта прыйсці ў вызначаны час у аб’яднанне прафсаюзаў альбо ў сваю арганізацыю ў раённым цэнтры.

Як сведчыць практыка, асноўная маса зваротаў мае адносіны да працоўнай дзейнасці грамадзян – 64%. Значная колькасць пытанняў – 13% – тычыцца прымянення жыллёвага заканадаўства і, нарэшце, пенсіённага заканадаўства – 10%.

Летась такія прыёмы прайшлі ў раённым аб’яднанні прафсаюзаў, ва ўстанове аховы здароўя «Маладзечанская цэнтральная раённая бальніца», у лакаматыўным дэпо і на заводзе металаканструкцый, РУП «Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры», на СП «Мінскі мэблевы цэнтр». Пытанні, якія хвалююць нашых землякоў, самыя розныя. Гэта спыненне працоўных адносін, вытворчы траўматызм і дзеянні наймальніка пры кампенсацыі нанесенага здароўю ўрону, перавод на іншую работу з пагаршэннем умоў працы, парадак прадстаўлення працоўнага водпуску – падзел яго на часткі і выплата кампенсацыі, парушэнне наймальнікам тэрмінаў выплаты грашовай кампенсацыі ў выпадку ліквідацыі арганізацыі. Было нямала зваротаў аб рабоце па дагаворы падраду – і тут прававымі інспектарамі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі выяўлена нямала парушэнняў. Словам, зазначае Т. Яцухна, спектр дапамогі шырокі.

У 2017 годзе, паведаміла Таццяна Пятроўна, на прафсаюзны прыём звярнуліся больш за 70 чалавек.

У час аднаго з прыёмаў у Маладзечне: старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Яцухна, галоўны прававы інспектар працы Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Алеся Мішчарук і загадчык аддзела сацыяльнага партнёрства і грамадскай работы Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Юрчык.

Двое з іх былі адноўлены на рабоце, інтарэсы траіх работнікаў, у адносінах да якіх наймальнік дапусціў парушэнні асобных пунктаў калектыўнага дагавора, прафсаюзныя актывісты будуць абараняць у судзе.

З мінулай восені сіла такіх сустрэч падвоілася: пасля падпісання 22 верасня 2017 года пагаднення аб узаемадзеянні паміж Генеральнай пракуратурай і Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі да прафсаюзных юрыстаў далучыліся работнікі пракуратуры. Гэта дазваляе больш аператыўна рэагаваць на звароты работнікаў, канструктыўна вырашаць праблемы, што паўстаюць перад імі. У межах супрацоўніцтва праводзяцца мерапрыемствы па наглядзе і грамадскім кантролі за захаваннем заканадаўства аб працы, ахове працы і прафсаюзах, сумесныя прыёмы грамадзян. Прадстаўнікі нацыянальнага прафцэнтра і вышэйшага нагляднага органа краіны таксама абменьваюцца інфармацыяй і прапановамі па ўдасканаленні заканадаўства ў сферы працоўных адносін.

Да ведама. За мінулы год у цэлым па краіне на прыём да прававых інспектараў ФПБ звярнулася каля 4000 грамадзян. Пры непасрэдным удзеле прафсаюзаў на рабоце адноўлена звыш 100 чалавек, работнікам вернута каля 2 мільёнаў рублёў незаконна ўтрыманых альбо нявыплачаных грашовых сум.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 1101 раз Последнее изменение 09.01.2018 14:50
Аляксандр Лазоўскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить