06.12 8:55

Новый год в Молодечно: домик Деда Мороза, «Щенячий патруль», ярмарка...

Источник

Маладзечанцаў чакае шмат сюрпрызаў.

Дом Дзеда Мароза

З 14 снежня па 7 студзеня жыхароў і гасцей горада запросіць у госці Дзед Мароз. Казачны домік чараўніка часова размесціцца паблізу Цэнтральнай плошчы, акурат сярод елак. Дзеду Марозу таксама можна пакінуць пісьмо. А калі пажадаеце, ён прыедзе да вас дамоў. Візіт яго платны, але варты таго. Цэны памяркоўныя: з фота- і відэаздымкай – 30 рублёў, без іх — 25. Выручаныя грошы пойдуць на далейшае развіццё ўстаноў культуры.

Выратуем свята разам

З 14 снежня па 7 студзеня ўключна па горадзе будзе курсіраваць і святочны аўтобусны маршрут «Шчанячы патруль» (2018 год -- год Сабакі). Фота са «шчанячым патрулём» абавязкова прынясе ўдачу. Адпраўляцца аўтапатруль будзе кожны дзень у 15.00 з Цэнтральнай плошчы. Вандроўка называецца «Ратаванне Новага года». Пасажырам давядзецца пабываць на трох планетах – цацак, кніжнай і музычнай. Аўтобус адпаведна будзе спыняцца ля цэнтра рамёстваў, цэнтральнай бібліятэкі імя М. Багдановіча (будынак «Вераска») і цэнтралізаванай клубнай сістэмы (будынак былога Дома культуры чыгуначнікаў). Падарожнікаў чакаюць цікавыя забаўляльныя праграмы, майстар-клас па вырабе навагодніх цацак, квэст-гульня, выстаўка рарытэтных навагодніх цацак. На фінішы святочнага маршруту вандроўнікаў сустрэнуць Дзед Мароз і Снягурачка. Загадзя падрыхтуйце для іх вершы і песніЧас вандроўкі -- 1 гадзіна 40 мінут, білет каштуе 5 рублёў. Выручаныя грошы таксама пойдуць на далейшае развіццё ўстаноў культуры.

Прывязуць настрой з сабой

У рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» адбудуцца шматлікія дабрачынныя ранішнікі -- у драматычным тэатры,  «Батлейцы», Палацы культуры, цэнтры «Расток».
Работнікі цэнтралізаванай клубнай сістэмы адправяцца ў аддаленыя і маланаселеныя вёскі Маладзечаншчыны. Туды яны едуць з Дзедам Марозам і Снягурачкай, з жартамі ды забавамі, спевамі ды танцамі і нават ёлкай. Сёлета ў полі зроку аўтаклуба сістэмы будуць населеныя пункты Лебедзеўскага і Маркаўскага сельсаветаў Маліноўшчына, Скавародкі, Конавічы, Беніца, Трапалава. Па традыцыі цэнтрам падзей становіцца і цэнтр культуры і побыту ў Плябані.

Галоўныя святочныя мерапрыемствы Маладзечаншчыны ў навагоднюю ноч пройдуць, як звычайна, на гарадскіх плошчах — Цэнтральнай і Старым Месце.

Па пакупкі – на кірмаш!

Рэгіянальны кірмаш разгорнецца 16 снежня на пешаходнай зоне вуліцы Прытыцкага. Прадукцыю прадставяць не толькі мясцовыя вытворцы і арганізацыі, але і з іншых раёнаў – Вілейскага, Валожынскага, Мядзельскага, Лагойскага.

Інфармацыю прадаставіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Соф’я Філістовіч.

Прочитано 586 раз Последнее изменение 06.12 8:55
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить