10.10 15:37

Да пажылых людзей -- з падарункамі

Источник

Раённы тэрытарыяльныа цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў пасёлку Сасновы Бор наведалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Маркевіч, старшыня райвыканкама Аляксандр Яхнавец і памочнік дэпутата генеральны дырэктар ТАА «Караван XXI стагоддзе» Сяргей Барысенка. Адказныя асобы падарылі жыхарам аддзялення кругласутачнага знаходжання грамадзян  новы тэлевізар і харчовыя наборы.

Да пажылых людзей -- з падарункамі "Маладзечанская газета"


Нагода для візіту, які арганізаваў парламентарый, была надзвычай важная: у Беларусі праходзяць дабрачынныя акцыі, прысвечаныя Дню пажылых людзей. А найбольш маюць патрэбу ў клопаце і ўвазе менавіта тыя, хто воляй лёсу ў пажылым узросце застаўся без апекі радні і блізкіх. Яны павінны ведаць, што не забытыя, а вопыт і веды ветэранаў працы запатрабаваныя.

— Для прадстаўнікоў улады прыемна і пачэсна дзякаваць вам за добрасумленную працу, за тое, што свае сілы вы аддавалі на карысць Радзімы. У нашай краіне робіцца многае для стварэння ў падобных установах дастойных умоў пражывання, — падкрэсліў Іван Станіслававіч Маркевіч.

Поўнасцю матэрыял змешчаны ў "МГ" за сераду, 11.10.2017 г.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/regionalnyj-aktsent/item/1721-da-pazhylykh-lyudzej-z-padarunkami.html#sigProIdafa344af9f
Прочитано 823 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить