10.10 15:07

Аксана едзе ў Сочы!

Источник

Маладзечанскі раён на ХIX Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў прадставіць Аксана Апяцёнак -- выкладчыца гандлёва-эканамічнага каледжа, сакратар «пярвічкі» БРСМ, камандзір маладзёжнага атрада аховы правапарадку «Барс».

Оксана Апетенок. Оксана Апетенок. Фота са старонкі Аксаны Апяцёнак ВК.

Аксана Апяцёнак сёмы год выкладае ў гандлёва-эканамічным каледжы праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій. Дарэчы, у свой час яна вучылася тут па спецыяльнасці «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці», а потым завочна закончыла аж тры ВНУ – Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, БНТУ і Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі. Увесь гэты час актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю. На працягу многіх гадоў з’яўляецца сакратаром пярвічнай арганізацыі БРСМ, адной з лепшых у раёне. А маладзёжны атрад аховы правапарадку «Барс», камандуе якім гэта абаяльная дзяўчына, сярод лідараў у рэспубліцы. На фестывалі ў Сочы яна абавязкова падзеліцца ўласным вопытам работы, раскажа пра свае здабыткі моладзі з іншых краін.

Беларусы падрыхтавалі тэматычныя стэнды аб маладзёжным руху нашай краіны. Напрыклад, будуць прадстаўлены сямейны сельскагаспадарчы праект «Уладар сяла» і конкурс «100 ідэй для Беларусі». Як вядома, гэтыя мерапрыемствы рэспубліканскага маштабу, галоўныя іх ініцыятары – актывісты БРСМ. Таксама нашы дэлегаты засяродзяць увагу на валанцёрскім руху «Добрае сэрца», рабоце студэнцкіх атрадаў і атрадаў правапарадку.

Сёлета ўдзельнікі сочынскага фестывалю — маладыя людзі ад 18 да 35 гадоў. Гэта прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, спартсмены, творцы, журналісты, інжынеры, IT-спецыялісты, лідары студэнцкага самакіравання і палітычных партый, прадпрымальнікі, навукоўцы, выкладчыкі…

Запланавана мноства цікавых мерапрыемстваў. Аксана асабліва марыць сустрэцца з Нікам Вуйчычам, аўстралійскім матывацыйным аратарам, мецэнатам, пісьменнікам і спеваком. Яго візіт таксама запланаваны ў Сочы. Як вядома, Нік нарадзіўся з рэдкім захворваннем, але змог знайсці сябе ў жыцці і дапамагае ў гэтым іншым.

Поўнасцю матэрыял апублікаваны ў МГ за сераду, 11.10.2017 г.

Прочитано 680 раз Последнее изменение 10.10 15:07
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить