11.08 16:00

Крышу для стадиона «Динамо» сделают на Молодечненском ЗМК

Источник

Заказ на вырабы для рэканструкцыі Мінскага стадыёна «Дынама» — бадай, адзін з самых складаных за ўсю гісторыю Маладзечанскага завода металаканструкцый (МЗМК). Вопыт вытворчасці камплектуючых для такіх знакавых аб’ектаў, як стадыён «Барысаў-Арэна», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Летні амфітэатр у Віцебску, Гарлыкскі горна-абагачальны камбінат у Туркменістане і інш., дапамагае калектыву прадпрыемства паспяхова спраўляцца з заданнем.

Крышу для стадиона «Динамо» сделают на Молодечненском ЗМК "Маладзечанская газета"

У гэтым упэўніліся і карэспандэнты выдання «Маладзечанская газета».

Па цэху апрацоўкі нас суправаджаў яго начальнік Сяргей Лобач. Тут загатоўкі (ліставы метал, вугалкі і інш.) пераўтвараюцца ў дэталі будучых ферм перакрыцця. Самая доўгая з іх – 47-метровая, яна важыць амаль 13 тон. Дарэчы, 25-метровыя канструкцыі на прадпрыемстве лічацца невялікімі.

— Работа вельмі адказная і складаная, — тлумачыць Сяргей Станіслававіч. — Кожная дэталь унікальная, вырабляецца па індывідуальных памерах з вялікім запасам трываласці. Якасць і дакладнасць павінны адпавядаць самым строгім патрабаванням. Таму выконваюць заказ найбольш вопытныя і кваліфікаваныя работнікі. Каб апрацаваць нестандартныя вузлы, выкарыстоўваюцца спецыяльныя прыстасаванні. Без дапамогі інжынернай службы тут не абысціся.

У час экскурсіі бачым, як з ліставога металу гнуцца трубы. Магутныя станкі свідруюць адтуліны, вальцуюць дэталі. Загатоўкі перамяшчаюцца маставымі кранамі вялікай грузападымальнасці або возяцца па рэйках на спецыяльных цялежках.

Наступны этап тэхналагічнага працэсу – зборка і зварка дэталяў. Па словах начальніка зборачна-зварачнага цэха Сяргея Радзько, самае складанае тут – дакладна вытрымаць геаметрычную схему. Памыліцца нельга нават на міліметр.

Каб выканаць заданне, работнікі спачатку вывучаюць чарцяжы. Потым на спецыяльных стапелях расчэрчваюць ферму ў натуральную велічыню. Камплектуючыя раскладваюцца па лініях. Зварваюць і зачышчаюць канструкцыю адначасова некалькі чалавек. Тут патрэбны зладжанасць і дакладнае выкананне тэхналагічных нормаў. Некаторыя фермы перад зваркай злучаюць балтамі. Калі заўважаеш ля адной дэталі не адзін-два, а значна больш снапоў іскраў, пачынаеш разумець маштаб работы.

Пасля зачысткі і шліфоўкі наступае не менш адказны этап – афарбоўванне канструкцый.

— Колер ферм мае вялікае значэнне. Ён павінен гарманіраваць з усім збудаваннем, падкрэсліваць яго вартасці. Да таго ж фарбавае пакрыццё супрацьстаіць карозіі. Вось чаму ад якасці афарбоўкі ў многім залежыць даўгавечнасць і надзейная эксплуатацыя стадыёна, — падкрэсліў начальнік малярнага цэха Ігар Святоха.

Паназіралі мы і за работай маляроў. Працавалі яны ў рэспіратарах, наносілі слаі фарбы акуратна, побач сохлі пафарбаваныя фермы.

У тым жа памяшканні размяшчаецца цэх адгрузкі, адкуль гатовыя канструкцыі накіроўваюцца заказчыку. Негабарытныя грузы суправаджае аўтамабіль ДАІ.

Плануецца, што ў ходзе рэканструкцыі «Дынама» ператворыцца ў лёгкаатлетычны комплекс, на трыбунах якога размесцяцца 22 тысячы чалавек. Каля 70 працэнтаў гледачоў будуць знаходзіцца пад навесам, аснову для якога вырабляюць маладзечанцы.

Рэканструкцыя стадыёна «Дынама» завершыцца сёлета. А ў наступным годзе на спартыўнай пляцоўцы адкрыюцца Еўрапейскія гульні. Заказ для стадыёна МЗМК выконвае з кастрычніка 2016 года.

Для рэканструкцыі стадыёна «Дынама» патрабуецца больш за 3000 тон металічных канструкцый. Усяго ў Маладзечне трэба вырабіць каля 160 ферм.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/regionalnyj-aktsent/item/1529-kryshu-dlya-stadiona-dinamo-sdelayut-na-molodechnenskom-zmk.html#sigProId26060a92e4
Прочитано 150 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить