14.07 11:22

Молодечненский ЗПМ набирает обороты

Источник

Cваё прафесійнае свята адзначаць работнікі Маладзечанскага завода парашковай металургіі. Падставы для аптымізму ў калектыву ёсць. Прадпрыемства, якое яшчэ два гады таму лічылася банкрутам, сёння ўпэўнена набірае абароты.

— Завод працуе рытмічна, да канца года сфарміраваны партфель заказаў на сем мільёнаў рублёў, зарплата выплачваецца своечасова, для работнікаў прадугледжаны важкі сацыяльны пакет, — адзначыў галоўны інжынер прадпрыемства Аляксандр Жукоўскі. – Сярод іншых станоўчых момантаў рост вытворчасці працы на аднаго работніка і ўвод у эксплуатацыю новага абсталявання. Прычым грошы на мадэрнізацыю зарабляе само прадпрыемства. Крэдытныя рэсурсы не прыцягваюцца.

Аляксандр Казіміравіч падкрэсліў, што маладзечанскія металургі паказалі сябе як надзейныя і адказныя партнёры. У выніку ўзнаўляюцца рынкі збыту, растуць пастаўкі як у нашу краіну, так і за яе межы. Амаль палова прадукцыі ідзе на экспарт (у асноўным у Расію, Украіну, Эстонію). Сярод найбольш значных эканамічных партнёраў — Баранавіцкі аўтаагрэгатны, Мінскі, Пецярбургскі і Бабруйскі трактарныя заводы, ААТ «Белкард».  

— Ёсць на прадпрыемстве і праблемы. Так, завод мае залішнія вытворчыя плошчы. Замест пятнаццаці тысяч квадратных метраў, якія неабходныя для выканання вытворчых заданняў, даводзіцца адказваць за 60 тысяч. Да таго ж уся тэрыторыя прадпрыемства складае 12,5 гектара. Гэта нерацыянальна і патрабуе дадатковых выдаткаў. Аднак нягледзячы на пэўныя цяжкасці, калектыў упэўнена глядзіць у будучыню, — падкрэсліў галоўны інжынер.

На здымку: наладчык кузнечна-прэсавага абсталявання Яўгеній Беланожка і слесар-рамонтнік Мікалай Раманчык працуюць на прадпрыемстве больш за 30 гадоў. Яны дасканала ведаюць вытворчыя працэсы і паспяхова спраўляюцца з заданнямі.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/regionalnyj-aktsent/item/1450-vinshuem-rabotnika-zavoda-parashkovaj-metalurgii.html#sigProIde6f58f74f0
Прочитано 386 раз Последнее изменение 14.07 11:22
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить