14.07 10:09

Уплотнение застройки в Молодечно: пока без вариантов

Источник

У рэдакцыю даслала пісьмо  жыхарка дома №  92 па В. Госцінцы. У яе двары запланавана пабудаваць жылы дом па праграме ўшчыльненя існуючай забудовы.

Уплотнение застройки в Молодечно: пока без вариантов "Маладзечанская газета"

Жыхары суседніх дамоў напісалі ў райвыканкам і іншыя інстанцыі калектыўнае пісьмо, у якім выказваюць сваю нязгоду з гэтай будоўляй. Начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Святлана Хрусталёва дэталёва пракаменціравала праблему, дала, здавалася б, вычарпальныя адказы на ўсе вострыя пытанні.

Аднак у рэдакцыю прыйшло пісьмо ад жыхаркі  дома №92 Ірыны Навінскай, у якім яна выказвае свой пункт гледжання на праблему. Вось некаторыя яго фрагменты:

«У нашым горадзе 11 тысяч гараджан стаяць на чарзе на жыллё. Гэта вельмі шмат. І гарадскія ўлады плануюць рассяліць гэтых людзей у дамы на 36 кватэр кожны. Гэта ў сярэднім 300 дамоў. І ўсе іх плануецца будаваць у рысе горада, бо далей – сельскагаспадарчыя землі. А ў нас у горадзе шмат такіх участкаў, як у раёне дамоў №86, 88, 90, 92 па вуліцы Вялікі Гасцінец ці па вуліцы Будаўнікоў ля дамоў №22, 24, 26? І гэта рашэнне праблемы?

Магчыма, акрамя мінскага кірунку, у якім раней ішло развіццё горада, можна пашукаць і іншыя – вілейскі, валожынскі, смаргонскі... Ці горад не плануе развівацца?

Я жыву у 92-м доме. Не ведаю, у якім стане іншыя дамы, але ў нашым пры правядзенні капітальнага рамонту ў 2010-2011 гадах умацоўвалі сцены. У кватэрах ставіліся металічныя рашоткі для таго, каб сцяна не ішла ўбок… Пасля гэтага наш дом перанёс забіванне паляў пры ўзвядзенні побач яшчэ некалькіх дамоў. Але дзе гарантыя, што ён перанясе яшчэ адно будаўніцтва? Куды гарадскія ўлады будуць дзяваць 50 сем’яў з аварыйнага дома?

У газеце было змешчана фота нашага двара. Прапаную зрабіць здымак з іншага боку дома №90. Там знаходзяцца два дзіцячыя сады. За 40 гадоў, што я жыву тут, там ні разу не рамантавалі асфальт. Бачылі б вы, па якіх дарогах ходзяць нашы дзеці ў сад, школу.

На мой погляд, трэба асвятляць не толькі пункт гледжання райвыканкама, але і паглядзець на праблемы гараджан з іх боку…».

АД РЭДАКЦЫІ.

Праблемы, з якімі ў рэдакцыю звяртаюцца чытачы, мы стараемся ўзняць на старонках газеты, выехаць на месца і даць пункт гледжання людзей, праілюстраваць матэрыял фотаздымкамі. Такія артыкулы друкуюцца ледзь не ў кожным нумары.

Па каментарый мы звярнуліся зноў да начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама С. ХРУСТАЛЁВАЙ.

— Так, Ірына Навінская мае рацыю, што 11 тысяч чалавек, якія стаяць на чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў, немагчыма рассяліць у дамы, пабудаваныя пры ўшчыльненні існуючай забудовы. Але пакуль у нас няма іншага выйсця.

У смаргонскім, валожынскім кірунках да Маладзечна прымыкаюць вёскі Насілава, Мянюткі, Цюрлі. У кірунку Цівідаўкі прадугледжваецца сядзібнае жыллёвае будаўніцтва, бо землі там меліяраваныя, для ўзвядзення шматпавярховак не падыходзяць. Пляцоўка па вуліцы Сухой у Залінейным мікрараёне прадугледжана пад будаўніцтва шматпавярховых жылых дамоў. Акрамя тых, што ўжо на ёй узведзены, сёлета плануецца будаўніцтва яшчэ аднаго. Разглядаецца магчымасць узвядзення шматпавярховых дамоў і ў мікрараёне Бухаўшчына, па вуліцы Лібава-Роменскай. Аднак там знаходзяцца сядзібныя жылыя дамы, якія  падлягаюць зносу, а гэта ўплывае на падаражанне квадратнага метра, што непрымальнае для дамоў, якія ўзводзяцца па дзяржзаказе.

Сітуацыю магло б значна палепшыць будаўніцтва сёмага і дзявятага  мікрараёнаў у мінскім кірунку, але, як ужо адзначалася, дазвол на выкарыстанне пад будаўніцтва сельскагаспадарчых угоддзяў дае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Мы пяць гадоў працуем ужо ў гэтым кірунку, але пакуль дазволу не атрымалі. Таму і даводзіцца максімальна асвойваць участкі, якія ёсць у горадзе.

Прочитано 372 раз Последнее изменение 14.07 10:09
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить