Реклама на сайте - up
16.05 15:20

«Великий камень»: объекты первой очереди сданы в эксплуатацию

Источник

На тэрыторыі будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» адбыліся ўрачыстасці з нагоды здачы ў эксплуатацыю аб’ектаў першай чаргі гандлёва-лагістычнага комплексу. Тут заняты і маладзечанскія будаўнікі.

«Великий камень»: объекты первой очереди сданы в эксплуатацию "Маладзечанская газета"

Разам з намеснікам дырэктара ААТ «Спецбудмеханізацыя» Людмілай Гаўрылюк і прарабам Сяргеем Зянько напярэдадні ўрачыстасці мы наведалі тэрыторыю новабудоўлі ў Смалявіцкім раёне, за 25 кіламетраў ад Мінска.

Яна ўнушальная — займае плошчу 9150 гектараў. Па задуме архітэктараў, тут размесцяцца вытворчыя пляцоўкі, навуковыя і лагістычныя цэнтры, жылыя кварталы, зоны адпачынку. Фактычна ўзводзіцца сучасны міжнародны экагорад з акцэнтам на высокатэхналагічныя і канкурэнтаздольныя інавацыйныя вытворчасці з высокім экспартным патэнцыялам, дзе ўжо ў недалёкай перспектыве будуць жыць каля 150 тысяч чалавек. Да таго ж «Вялікі камень» размясціўся ў непасрэднай блізкасці ад міжнароднага аэрапорта, чыгуначных шляхоў, транснацыянальнай магістралі Масква — Берлін, што стварае ідэальныя ўмовы для работы.

— На аб’ектах сталіцы і Мінскага раёна мы працуем ужо больш за 13 гадоў, — расказвае С. Зянько. — Нашы брыгады прымалі ўдзел у будаўніцтве цэлых мікрараёнаў. Такі значны аб’ект, як «Вялікі камень», у нас першы. Яго маштабы ўражваюць. Тым не менш арганізацыя будаўнічага працэсу тут на высокім узроўні. Толькі за апошнія некалькі месяцаў удалося шмат зрабіць.

Вялікая будоўля пачалася каля двух гадоў таму. Увесь гэты час стваралася інжынерна-транспартная структура стартавай зоны індустрыяльнага парка. Паралельна ўзводзіліся першыя будынкі.

— Стартавая пляцоўка плошчай 354 гектары забяспечана ўсім неабходным для работы прадпрыемстваў, — паведаміў намеснік генеральнага дырэктара СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка» Сяргей Вайцяхоўскі. — Падведзены газ, электрычнасць, водаправод, ліўневая каналізацыя, сеткі сувязі, пабудаваны ачышчальныя збудаванні, водазаборныя помпавыя станцыі. Каркас стартавай зоны фарміруюць сем вуліц агульнай працягласцю каля 14 кіламетраў. Гэта сучасныя асфальтаваныя дарогі са святлафорамі, мачтамі асвятлення, тратуарамі і веладарожкамі. Галоўныя праспекты будучага тэхнаграда названыя ў гонар Мінска і Пекіна. Яшчэ тры вуліцы «Вялікага каменя» атрымалі назвы Рубінавая, Сапфіравая, Малахітавая.

Пад ранішнімі промнямі вясенняга сонца зіхацяць фасады новых будынкаў, якія размешчаны ў асноўным уздоўж Пекінскага праспекта. Па інфармацыі С. Вайцяхоўскага, яны былі пабудаваныя літаральна за год. Увагу прыцягвае васьміпавярховы будынак з арыгінальным чырвоным фасадам, спраектаваны архітэктарамі «Гомельпраекта». Тут размесцяцца адміністрацыя індустрыяльнага парка і кіруючая кампанія, частка плошчаў будзе прапанавана першым рэзідэнтам. Ужо вядома, што значную колькасць памяшканняў плануюць заняць пад офісы такія вядомыя кітайскія кампаніі, як Huawei, ZTE, YTO. У будынку таксама адкрыецца служба «аднаго акна» для інвестараў.

Побач з дзелавым цэнтрам завяршаецца ўзвядзенне тыпавога вытворчага модуля. Да канца года плануецца пабудаваць яшчэ тры аналагічныя. Усе яны будуць прапаноўвацца ў арэнду рэзідэнтам тэхнапарка.
І вось у пятніцу лагістычная кампанія «Чайна Мерчантс Груп» прэзентавала першую чаргу гандлёва-лагістычнага субпарка, якая займае тэрыторыю 29 гектараў. Пабудаваны тры складскія комплексы па 17 тысяч квадратных метраў кожны. Яны ўжо амаль гатовыя да эксплуатацыі. Побач размешчаны адкрыты кантэйнерны тэрмінал плошчай 22 тысячы квадратных метраў. Тэмпература захоўвання тавараў у зачыненых боксах можа рэгулявацца ад +5 да +25 градусаў.

У высокай стадыі гатоўнасці знаходзіцца бізнес-цэнтр (плошча 5,5 тысячы квадратных метраў) з атэлем на 60 нумароў. Неўзабаве сюды будуць завозіць мэблю, і ён прыме першых жыхароў.

Актыўна вядзе будаўнічыя работы і кампанія «Чэнду-Сіньджу Шаўковы Шлях Развіццё», якая плануе наладзіць у індустрыяльным парку вытворчасць суперкандэнсатараў. Нядаўна заклаў сімвалічны першы камень кітайскі Zoomlion — сусветны вытворца спецтэхнікі сумесна з МАЗам будзе ствараць магутныя машыны на беларускім шасі. Рэзідэнтам парка стала таксама беларуская «дачка» аўстрыйскага «Кранаспана».

Неўзабаве плануецца прыступіць да будаўніцтва другой чаргі субпарка. Сёлета пачнецца ўзвядзенне першага арэнднага дома для рэзідэнтаў «Вялікага каменя». Дарэчы, жылы раён вырасце ля вёскі Быкачына. Сярод першых аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры з’явяцца дзіцячы сад і паліклініка.

Тэкст і фота: Вячаслаў ТАБУЛІН.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/regionalnyj-aktsent/item/1275-velikij-kamen-ob-ekty-pervoj-ocheredi-sdany-v-ekspluatatsiyu.html#sigProId26556d17b6
Прочитано 247 раз
Вячаслаў Табулін

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить