Реклама на сайте - up
15.05 11:30

Абаронцы адной зямлі

Источник

Напярэдадні Дня Перамогі ў Радашковічы традыцыйна прыязджаюць прадстаўнікі Казахстана, каб пакланіцца памяці экіпажа Аляксандра Маслава, што загінуў ля гэтага населенага пункта ў час Вялікай Айчыннай, а таксама ўсім, хто прайшоў крывавымі дарогамі вайны.

Абаронцы адной зямлі "Маладзечанская газета"

У складзе экіпажа быў казах Бахтурас Бейскбаеў.

26 чэрвеня 1941 года адважныя байцы накіравалі самалёт на калону варожай тэхнікі. На старых могілках у Радашковічах, дзе яны і пахаваныя ў брацкай магіле, адбыўся жалобны мітынг. Сярод прысутных былі саветнік Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Аскар Тажыбаеў, ганаровы консул Чармен Шаканаў, прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, Радашковіцкай школы-інтэрната, казахскай дыяспары, курсанты-казахі, якія вучацца ў Ваеннай акадэміі ў Мінску. Урачыстую праграму падрыхтавалі супрацоўнікі Радашковіцкага цэнтра культуры і адпачынку пры падтрымцы мясцовага Савета дэпутатаў.  
— Вайна пакінула пасля сябе тысячы спаленых вёсак, асірацелых дзяцей, разбураных
сем’яў. На жаль, у сучасным свеце ёсць тыя, хто хоча сказіць факты Вялікай Айчыннай. Наш абавязак — захаваць светлую памяць пра подзвіг савецкіх салдат, — заўважыў Аскар Тажыбаеў.
Тэму міру і пашаны да змагароў у сваім выступленні прадоўжыў Чармен Шаканаў.

Ён заўважыў, што ў нашай краіне засталіся ўсяго два казахі – ветэраны Вялікай Айчыннай, расказаў пра даўнія сяброўскія ўзаемаадносіны паміж Казахстанам і Беларуссю, што бяруць пачатак у ХV стагоддзі, выказаў спадзяванні на працяг супрацоўніцтва. Паважаныя госці шчыра дзякавалі за памяць пра іх суайчыннікаў.

Разам з дарослымі кветкі да брацкай магілы ўсклалі вучні Радашковіцкай школы-інтэрната, дзе створаны ўнікальны музей паветраных і вогненных тараноў, сабраны рэдкія экспанаты пра экіпажы лётчыкаў, якія загінулі ў небе над Радашковічамі. Асобны раздзел у ім прысвечаны экіпажу Аляксандра Маслава, ёсць матэрыялы і пра малодшага сяржанта Бахтураса Бейскбаева, апошнім прытулкам для якога стала беларуская зямля.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/regionalnyj-aktsent/item/1265-abarontsy-adnoj-zyamli.html#sigProIda75029e864
Прочитано 261 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить