11.04 11:25

Лебедзеўцы павіншавалі Барыса Кіта з 107-м днём нараджэння

Источник

Настаўнік гісторыі Лебедзеўскай СШ, кіраўнік школьнага музея і аўтар кнігі «Лебедзеўская сага» Антон Апанасевіч ад імя ўсіх землякоў 6 красавіка павіншаваў з днём нараджэння сусветна вядомага вучонага Барыса Кіта, якога Васіль Быкаў назваў «найпершым беларусам беларусаў свету».

Ён даследчык у галіне астранаўтыкі, аўтар першага ў свеце падручніка па ракетным паліве, прафесар, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі. У сцяну Капітолія замуравана «капсула часу» з яго іменем.

Лёс славутага вучонага звязаны і з Маладзечаншчынай. Яго жонка Ніна Корсак родам з Лебедзева, тут сям’я Кіта жыла з 1941-га па 1944 год, тут нарадзіўся іх першынец Уладзімір, які ў дарослым жыцці быў намеснікам міністра астранаўтыкі ЗША. На жаль, ён рана пайшоў з жыцця.  

Цяпер Барыс Уладзіміравіч жыве ў Франкфурце-на-Майне (Германія) у доме для састарэлых.

— Калі на гэты раз я патэлефанаваў Барысу Уладзіміравічу, яго голас быў ціхім. Але калі ён даведаўся, што званок з Лебедзева, адразу стаў гаварыць больш гучна, на прыгожай беларускай мове, нібы сіл прыбавілася, — дзеліцца  Антон Антонавіч. – Яго чысцюткая беларуская мова не можа не ўражваць. Такое адчуванне, быццам ён усё жыццё пражыў на Беларусі. Кажуць, многім беларускім словам ён навучыў нават абслугу дома для састарэлых. Я сказаў, што лебедзеўцы яго памятаюць, перадаюць прывітанне. У нашай вёсцы, дарэчы, жыве двое вучняў Кіта, які ў гады вайны выкладаў у школе матэматыку. Гэта Антаніна Паўлаўна Раманоўская, якая сама стала настаўніцай матэматыкі, і Фёдар Ігнацьевіч Семашкевіч.

Барыс Уладзіміравіч дзякаваў за кнігу, прыгадваў назвы вёсак і мястэчак, што знаходзяцца непадалёк ад Лебедзева. Застаецца толькі здзіўляцца, што ён іх памятае. У чарговы раз сказаў, што наша Лебедзева заўсёды ўспамінае з цеплынёй, што ўдзячны яму за жонку і сына. А на заканчэнне размовы ў адказ на мае віншаванні Барыс Уладзіміравіч папрасіў перадаць прывітанне землякам, пажадаў моладзі здароўя, даў наказ не стаяць на месцы, а рухацца наперад, дабівацца поспехаў. Развітваючыся, я пажадаў яму сустрэць свой 108-ы красавік, і ён паабяцаў…

Барыс Кіт з сям'ёй. Справа ад яго -- сын.

Пра падзею напісала таксама мясцовае выданне ў Франкфурце: артыкул.

Барыс Кіт з'яўляецца  аўтарам прадмовы да кнгіні «Лебедзеўская сага», якую напісаў настаўнік гісторыі, загадчык гісторыка-краязнаўчага музея «Спадчына» Лебедзеўскай сярэдняй школы Антон Апанасевіч. Дарэчы, Барысу Кіту перадалі гэту кнігу, якая выйшла летам мінулага года.

Фото: www.fnp.de

Прочитано 590 раз Последнее изменение 11.04 11:25
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить