Реклама на сайте - up
15.03 9:32

Пра гатоўнасць сельгастэхнікі і малако

Источник

Філіял «Аграфірма «Лебедзева», бадай, адзіная гаспадарка ў раёне, якая мае самы сучасны і вялікі па колькасці машынна-трактарны парк. Аднак нягледзячы на даволі нядрэннае фінансавае становішча, тут па магчымасці імкнуцца не толькі самастойна рамантаваць тэхніку, але і аднаўляць вузлы і агрэгаты.

Пра гатоўнасць сельгастэхнікі і малако "Маладзечанская газета"

Галоўны інжынер сельгаспрадпрыемства Аляксандр Моклы расказаў, што да веснавых палявых работ пачалі рыхтавацца яшчэ ў снежні. Да гэтага часу былі агледжаны ўсе машыны і механізмы, складзена дэфектная ведамасць, абазначаны не толькі аб’екты рамонту, але і тэрміны яго выканання. Аляксандр Віктаравіч заўважае: што было магчыма — аднавілі самі і на гэтым
сэканомілі немалыя грошы, за якія набылі новыя запчасткі. Дарэчы, у гаспадарцы шмат імпартнай тэхнікі, якая мае пэўныя перавагі перад айчыннай, але запчасткі да яе дарагія. Таму іх імкнуцца па магчымасці аднаўляць у першую чаргу. Такі падыход практыкуецца не першы год і дае неблагі эканамічны эфект, а заадно напрацоўваюцца і навыкі. На падрыхтоўку глебаапрацоўчых і пасяўных агрэгатаў, іншай тэхнікі скарысталі каля 40 тысяч рублёў.

У рамонтных майстэрнях, якімі загадвае Віктар Івашчынка, працуе 17 чалавек. Галоўны інжынер сцвярджае, што рамонтнікі — людзі вопытныя і ўмелыя, ім многае па сілах. Механізатары ў гаспадарцы граматныя, дасканала ведаюць машыны, на якіх працуюць, агульнымі сіламі тэхніку рыхтуюць на месцы. Відавочных праблем з кадрамі тут няма, таму і адносіны да тэхнікі ва ўсіх гаспадарскія. Задаволены ў гаспадарцы і работай загадчыка гаража Валерыя Шуль-
скага.

На палях у час веснавых работ будуць працаваць сем энерганасычаных трактароў, чатыры МТЗ-3022, два МТЗ-3522, «Фэндт», тры пасяўныя і сем камбінаваных глебаапрацоўчых агрэгатаў, 8- і 9-корпусныя плугі і інш. Галоўны інжынер заўважыў, што гэтай тэхнікі дастаткова, каб правесці пасяўную кампанію ў спрыяльныя агратэхнічныя тэрміны, своечасова займацца доглядам азімых пасеваў, якія займаюць 1462 гектары, праводзіць іншыя палявыя работы. Пад яравую сяўбу збожжавых і зернебабовых адведзена 500 гектараў, яшчэ 1050 зойме кукуруза.

Нягледзячы на тое, што ў гаспадарцы тэхнікі хапае, не адмаўляюцца і ад закупкі новай. Новыя тэхналогіі ў раслінаводстве патрабуюць і прымянення больш сучасных механізмаў. У планах набыццё дзвюх кукурузных сеялак дакладнага высеву, глебаапрацоўчага агрэгата для тэхналагічнага земляробства. Папоўняць парк збожжаўборачных камбайнаў і два КЗС-1218. Машыны гэтай маркі найлепш падыходзяць для работы на «лебедзеўскіх» палях.

Больш чым па рэспубліцы

Запаветнай планкі ў пяць тысяч кілаграмаў малака ад каровы па выніках мінулага года так і не дасягнулі жывёлаводы краіны: спыніліся на лічбе 4854, аб чым сведчыць рэспубліканская зводка.  

Бадай, упершыню за апошнія гады ў шасці гаспадарках Маладзечанскага раёна сярэдни надой вышэйшы за сярэднерэспубліканскі: філіял «Аграфірма «Лебедзева» (7304 кілаграмы), СУП «Яхімоўшчына-Агра» (5957), ААТ «Усход-Агра» (5172), ААТ «Селеўцы» (5165), КСУП «Беразіна-аграпрадукт» (4942), СУП «Хажоваагра-2009» (4857). Дарэчы, «лебедзеўцы» займаюць 60-ю прыступку з 506 гаспадарак, а замыкаюць рэспубліканскую зводку «хажоўцы», дабавіўшы 733 кг.

Тым тры вобласці — Гродзенская, Брэсцкая і Мінская — з пастаўленай задачай справіліся, як, дарэчы, і 38 раёнаў з 118-ці. На жаль, сярод іх няма Маладзечанскага. Нягледзячы на тое, што да ўзроўню 2015 года дабаўлена 380 кг, надой на карову склаў 4822 кг малака (49-е месца). Павялічана і яго таварнасць, хаця да абласнога паказчыка (90 працэнтаў) не хапіла ўсяго 0,2 працэнта.

У лідарах традыцыйна Нясвіжскі, Гродзенскі і Дзяржынскі раёны, дзе атрымана ад кожнай каровы больш за 7000 кг малака, яшчэ дзесяць перавысілі шасцітысячны надой. Сярод аўтсайдараў пяць раёнаў, дзе ўдой на карову меншы за 3000 кг. Апошнюю прыступку з паказчыкам 2558 кг займае Чэрыкаўскі раён,
які да таго ж «змінусаваў» на 552 кг.

Еўрапейскага ўзроўню, дзе надоі вышэйшыя за дзесяць тысяч кілаграмаў, дасягнулі чатыры гаспадаркі краіны: СГК ЗАТ «Вітэк» (Уздзенскі раён), УП «Моладава-Агра» (Іванаўскі), СВК «Агракамбінат Сноў» (Нясвіжскі), СВК «Ларыноўка» (Аршанскі). Яшчэ два сельгаспрадпрыемствы перавысілі 9-тонны надой і 19 – 8-тонны.  Жывёлаводы СГК ЗАТ «Вітэк» з паказчыкам 10308 кг атрымалі не толькі самы высокі надой, але і значную прыбаўку – 1266 кг. А вось самы вялікі «плюс» мае «Маяк-Заполле» з Карэліцкага раёна – 3458 кг, што дазволіла гаспадарцы з паказчыкам 7014 кг заняць 89-е месца. Але нельга не прыняць пад увагу тое, што ў сельгаспрадпрыемстве «Вітэк» дойны статак толькі 485 кароў, а ў «Агракамбінаце Сноў» — 2850. Дарэчы, у ААТ «Ружаны-Агра» (Пружанскі раён) і ААТ «Васілішкі» (Шчучынскі) наогул 6900 і 5352 галоў адпаведна.

Дакладнае захаванне тэхналогіі, рэканструкцыя МТФ і будаўніцтва новых комплексаў, адказны падыход да даручанай справы на ўсіх узроўнях станоўча адбіліся на якасці сыравіны. На малочныя камбінаты сортам «экстра» пастаўлена малака на 6,7 працэнта больш, чым у 2015 годзе (удзельная вага ў агульнай рэалізацыі — 44,8 працэнта).


Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/regionalnyj-aktsent/item/1037-pra-gato-nasts-selgastekhniki-i-malako.html#sigProIdfb568c7aa0
Прочитано 54 раз
Алена Лашук

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.