14.03 10:52

10 сакавіка, пятніца, Цэнтральная плошча Маладзечна (фота)

Источник

У мінулую пятніцу на Цэнтральнай плошчы некалькі соцень чалавек пратэставалі супраць Дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».

10 сакавіка, пятніца, Цэнтральная плошча Маладзечна (фота) "Маладзечанская газета"

Мітынг, дазвол на які атрыманы не быў, пачаўся ў 18.00. Да прысутных звярнуліся сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталій Рымашэўскі, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолій Лябедзька і кіраўнік руху «За свабоду!» Юрый Губарэвіч. Яны выказалі свой погляд на развіццё падзей у краіне. Слова ўзялі і некаторыя маладзечанцы.
Асноўныя прэтэнзіі, якія выказвалі выступоўцы, – нізкія заробкі і цяжкасці з працаўладкаваннем у нашым горадзе. Што тычыцца вышэйзгаданага дэкрэта, на думку прысутных, асноўных эканамічных праблем ён не вырашае. Актывісты збіралі подпісы ў падтрымку адмены дакумента.

У час мітынгу на плошчу выйшаў старшыня Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Яхнавец. Ён нагадаў прысутным, што мерапрыемства недазволенае, і запрасіў прадстаўнікоў пратэстуючых для сустрэчы ў выканкам.

Удзельнікі мерапрыемства запрашэнне праігнаравалі. Пасля прыняцця рэзалюцыі з патрабаваннем адмены дэкрэта яны накіраваліся па вуліцы Прытыцкага да будынка падатковай інспекцыі. Там актывісты прымацавалі да дзвярэй тэкст рэзалюцыі. Каля 19.00 людзі разышліся.

У тэму.
В Молодечненском районном исполнительном комитете работает комиссия по анализу информации о нахождении граждан в трудной жизненной ситуации. В комиссию могут обратиться все желающие с заявлением и подтверждающими документами.

Обращаться с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по адресу: ул. Виленская, 6, каб. 110.

На сегодня в комиссию обратилось 268 жителей города и района. Рассмотрено 159 заявлений. От выплаты сбора  освобождены 119 человек.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/regionalnyj-aktsent/item/1031-10-sakavika-pyatnitsa-tsentralnaya-ploshcha-maladzechna-fota.html#sigProId67fc549669
Прочитано 251 раз Последнее изменение 14.03 10:52
Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить