17.08.2018 14:38

Прокуратура проверила своевременность выплаты зарплаты

Адна з задач пракуратуры – нагляд за выкананнем заканадаўства аб працы. Асаблівая ўвага пры гэтым удзяляецца своечасовасці выплаты заработнай платы і абароне працоўных правоў работнікаў. Умяшанне пракурорскіх работнікаў дае вынік.

Прокуратура проверила своевременность выплаты зарплаты "Маладзечанская газета"

Так, сёлета за першае паўгоддзе дапусцілі запазычанасць па выплаце заработнай платы ў 3,6 раза менш арганізацый-даўжнікоў Міншчыны, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Аднак негатыўныя факты ўсё ж выяўляюцца.

Пракурорскія работнікі ўстанавілі, што ў дзвюх арганізацыях Чэрвеньскага раёна грамадзяне афармляліся на работу без складання ўсіх прадугледжаных заканадаўствам дакументаў. Таксама гэтыя суб’екты гаспадарання несвоечасова выплачвалі заработную плату і парушалі правілы канчатковага разліку пры звальненні работнікаў.

За няправільнае налічэнне работніку грашовых выплат пры яго звальненні пракурор Вілейскага раёна прыцягнуў работадаўца да адміністрацыйнай адказнасці.

Адміністрацыйны пратакол за парушэнне працоўнага заканадаўства на кіраўніка адной з прыватных арганізацый складзены пракуратурай Салігорскага раёна.

Усяго ў першым паўгоддзі органамі пракуратуры вобласці па выяўленых парушэннях заканадаўства ў частцы своечасовасці выплаты заработнай платы і абароны працоўных правоў работнікаў унесена 8 прадстаўленняў, 48 прадпісанняў, афіцыйна папярэджана 12 службовых асоб. Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 8 асоб, да адміністрацыйнай — 19. Па патрабаванні пракурораў работнікам выплачана заработная плата ў суме звыш 3900 тысяч рублёў.

Па матэрыялах пракуратуры Мінскай вобласці.

Прочитано 4733 раз
Отдел информации.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.