10.01 8:05

Калі на здачу жылля ўнаём патрэбны дазвол

Источник

У Беларусі рэалізуецца шэраг праграм па падтрымцы мнагадзетных і малазабяспечаных сем’яў. Адна з іх накіравана на аказанне льгот пры будаўніцтве. Пры падтрымцы дзяржавы ААТ «Беларусбанк» выдзяляе крэдыты з нізкай працэнтнай стаўкай. Толькі ў Мінскай вобласці штогод каля тысячы сем’яў такім чынам паляпшаюць свае жыллёвыя ўмовы.

Калі на здачу жылля ўнаём патрэбны дазвол "Маладзечанская газета"

У той жа час заканадаўствам забаронена здача ўнаём памяшканняў прыватнага жылога фонду, пабудаваных з дзяржаўнай падтрымкай, без дазволу мясцовых улад. За парушэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Але як высвятляецца, некаторыя прадпрымальныя грамадзяне ўсё ж здаюць жыллё ўнаём, парушаючы ўказанае патрабаванне. Да прыкладу, у выніку разгляду звароту, які паступіў на гарачую лінію КДК Мінскай вобласці, было ўстаноўлена: у жыллёва-будаўнічым спажывецкім кааператыве аграгарадка Міханавічы Мінскага раёна гаспадыня трохпакаёвай кватэры, пабудаванай з дзяржаўнай падтрымкай, больш за два гады здае ўнаём два пакоі. Пры гэтым грамадзянка не разлічылася з крэдытам, не мае дазволу мясцовых улад і заключанага адпаведным чынам дагавора.

У выніку парушальніца заканадаўства была прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці. Акрамя таго, ёй неабходна заплаціць у бюджэт налічаныя падаткі з улікам пені. Агульны памер штрафных санкцый складзе каля 1300 рублёў. Пры здачы ўнаём указанай жылплошчы ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку памер абавязковых плацяжоў у бюджэт быў бы напалову меншым – каля 680 рублёў.

Летась у Мінскі райвыканкам паступілі 23 заявы аб здачы ўнаём жылля, пабудаванага з прыцягненнем ільготных крэдытаў. Ва ўсіх выпадках былі прыняты станоўчыя рашэнні.

Прочитано 1133 раз
Аляксандр Лазоўскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить