01.12 10:05

Кіраўнік маладзечанскай дзяржструктуры атрымлівала грошы за фіктыўнага работніка

Источник

Уступіў у законную сілу прыгавор у адносінах да 43-гадовай жанчыны -- былога кіраўніка цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама. Жанчына абвінавачвалася ў крадзяжы шляхам злоўжывання паўнамоцтвамі і службовым падлогу.

Паводле прыгавору, асуджаная ўладкавала мужчыну на пасаду загадчыка гаспадаркі 3 студзеня 2011 года. Заўгасам ён лічыўся да 4 студзеня 2015 года. Потым з 5 студзеня 2015 года па 30 снежня 2016 года ў гэтай жа арганізацыі лічыўся вадзіцелям.

Працаўладкаванне было фіктыўным. Пры гэтым былому дырэктару цэнтра на банкаўскую картку было пералічана 8 тысяч 605 рублёў 85 капеек заработнай платы ўяўнага «работніка». На працягу шасці гадоў жанчына разлічвалася гэтай карткай у магазінах Мінска і Маладзечна.

Акрамя таго, фігурант справы прыкрывала адсутнасць на працоўным месцы свайго сына, прыбіральшчыка цэнтра. На працягу 2014-2016 гадоў ён сем разоў без паважлівай прычыны адсутнічаў на рабоце, выязджаючы за мяжу. Аднак у табель рабочага часу ўносіліся звесткі, што прыбіральшчык быў у цэнтры. Адпаведна, яму налічвалася заработная плата.

Следства абвінаваціла падсудную па першай частцы артыкула 210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі» і першай частцы артыкула 427 КК РБ «Службовы падлог».

У час суда жанчына цалкам прызнала сваю віну і раскаялася. Прычыненую шкоду ў поўным аб’ёме яна кампенсавала яшчэ да судовага пасяджэння. Раней фігурант справы судзімая не была.

Згодна з прыгаворам асуджаная тры гады не зможа выконваць распарадчыя і адміністрацыйныя паўнамоцтвы. Таксама яна павінна выплаціць у даход дзяржавы штраф у памеры 100 базавых велічынь (2300 рублёў).

Па інфармацыі пракуратуры Маладзечанскага раёна.

Прочитано 1064 раз Последнее изменение 01.12 10:05
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить