08.10.2017 11:11

Количество обращений граждан в КГК уменьшается

Источник

За дзевяць месяцаў года ў Камітэт дзяржкантролю Мінскай вобласці паступіў 861 зварот грамадзян і юрыдычных асоб у вуснай і пісьмовай форме – гэта на 202 менш, чым за адпаведны перыяд летась.

Количество обращений граждан в КГК уменьшается "Маладзечанская газета"

Што найперш хвалюе нашых грамадзян? Па-ранейшаму вырашэнне камунальна-бытавых праблем, несвоечасовасць выплаты зарплаты і дапамогі на дзяцей, работа арганізацый сістэмы ЖКГ, капрамонт жылля, рамонт дарог, добраўпарадкаванне тэрыторый. Як і раней, востра стаіць пытанне бесперабойнага забеспячэння вадой населеных пунктаў, яе якасныя паказчыкі.

Мясцовым органам улады і арганізацыям вобласці па выніках разгляду КДК зваротаў грамадзян удалося вырашыць шэраг злабадзённых праблем. Многія звароты разглядаюцца ў час выязных прыёмаў кіраўніцтвам Камітэта дзяржкантролю і старшынямі міжрайкамітэтаў. Такіх прыёмаў, а таксама тэлефонных «прамых ліній» сёлета праведзена дваццаць, звярнуліся на іх і прыйшлі на асабісты прыём 54 заяўнікі.

Для аператыўнага вырашэння пытанняў жыхары вобласці маюць магчымасць звяртацца і на гарачую лінію камітэта. Усяго такіх зваротаў зафіксавана сёлета 60.

Разам з тым, усё яшчэ сустракаюцца выпадкі парушэння заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, а таксама адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюць дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі па заявах і зваротах грамадзян. За падобныя парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 14 службовых асоб на агульную суму 2024 рублі, да дысцыплінарнай – 17 чалавек.

УПРАЎЛЕННЕ ЭКСПЕРТНА-ПРАВАВОЙ РАБОТЫ ГРАМАДЗЯН КДК  МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ.

Прочитано 1414 раз
Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить