08.08 15:32

В комитет госконтртроля граждане стали обращаться меньше

Источник

Колькасць пісьмовых і вусных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб у Камітэт дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці і цэнтральны апарат КДК адчувальна скарацілася. Гэта сведчыць аб настойлівай рабоце дзяржаўных органаў, накіраванай на выкананне патрабаванняў кіраўніка дзяржавы аб правядзенні рэгулярных «прамых тэлефонных ліній».

В комитет госконтртроля граждане стали обращаться меньше "Маладзечанская газета"


Так, за першае паўгоддзе 2017 года такіх зваротаў было 554, гэта на 192 звароты меней (мінус 26%), чым за адпаведны перыяд 2016 года. Больш за тое, параўнальны колькасны аналіз па гадах сведчыць, што праяўляецца ўстойлівая тэндэнцыя да зніжэння патоку зваротаў. Пазітыўным момантам можна лічыць і той факт, што ўсе раёны вобласці ў гэтым напрамку працуюць роўна і стабільна. Без грубых правалаў і памылак.

Большая частка скаргаў звязана з эканамічнымі цяжкасцямі, якія не дазваляюць у неабходных маштабах вырашаць пытанні ў найбольш адчувальных сферах жыццядзейнасці насельніцтва. Асаблівую трывогу выклікае тэндэнцыя росту зваротаў па пытаннях працы і сацыяльнай абароны насельніцтва, аднак цэнтральнае месца займае праблема своечасовай выплаты заработнай платы. Гэта пытанне з’яўляецца злабадзённым для вясковых жыхароў. Работнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў з усіх рэгіёнаў з абурэннем паведамляюць, што для асобных кіраўнікоў стала нормай затрымліваць зарплату на тры месяцы і болей. У некаторых выпадках яна выплачваецца часткова і ў натуральнай форме, у той жа час кіраўнікі патрабуюць напісаць заяву, што ўсё робіцца са згоды работніка. У выніку грамадзяне скардзяцца, што такая сітуацыя не дазваляе пагашаць доўг па крэдытах, своечасова  аплачваць камунальныя паслугі, вучобу дзяцей.

Усяго за першае паўгоддзе 2017 года да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 12 службовых асоб на агульную суму 1332 рублі. Да дысцыплінарнай – 14 чалавек.

Актуальнай для абласнога КДК застаецца практыка правядзення выязных прыёмаў. У першым паўгоддзі сёлета кіраўніцтвам Камітэта і старшынямі міжраённых камітэтаў праведзена 15 асабістых выязных прыёмаў грамадзян і «прамых тэлефонных ліній», на якія звярнулася 47 заяўнікаў. Усе звароты ўзятыя на кантроль, дадзены даручэнні мясцовым органам выканаўчай улады па іх вырашэнні.

Работа са зваротамі грамадзян і надалей будзе на кантролі Камітэта.

Упраўленне экспертна-прававой работы і зваротаў грамадзян КДК Мінскай вобласці.

Прочитано 1014 раз
Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить