06.05 10:51

Супрацоўнікі міліцыі павінны быць прыкладам

Источник

Супрацоўнікі міліцыі павінны быць прыкладам для іншых, у тым ліку на дарогах і ў быце. Пра гэта калектыву Маладзечанскага аддзела Дэпартамента аховы Рэспублікі Беларусь нагадаў намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Алег Пугач.

Супрацоўнікі міліцыі павінны быць прыкладам "Маладзечанская газета"

Па словах намесніка начальніка Маладзечанскага падраздзялення Дэпартамента аховы па ідэалогіі і кадравым забеспячэнні Віталія Арлоўскага, галоўнай мэтай мерапрыемства была прафілактыка парушэнняў заканадаўства сярод кадравых міліцыянераў і грамадзянскага персаналу. На жаль, такія факты мелі месца.

Так, у апошні час работнікі аддзела з ліку вольнанаёмных учынілі шэсць адміністрацыйных правапарушэнняў. Сярод іх пераход дарогі ў неналежным месцы, няправільны абгон, перавышэнне хуткасці, кіраванне транспартным сродкам без страхоўкі і тэхагляду.

— Па кожным выпадку быў праведзены разбор. Вінаватыя панеслі заслужанае пакаранне. Патрабаванні да выканання заканадаўства ў калектыве сталі больш жорсткімі, — падкрэсліў В. Арлоўскі.

Прочитано 803 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить