06.06 14:02

Кансультацыя была вычарпальнай

Источник

Чарговы прафсаюзны прыём грамадзян у Маладзечне правяла начальнік галоўнага ўпраўлення прававога забеспячэння апарата Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Ірына Дрозд. Для паглыбленага вывучэння сітуацыі прыём праводзіўся сумесна з пракурорам Маладзечанскага раёна Уладзімірам Дубоўскім. Каментарыі па ходзе размовы давалі прадстаўнікі ўпраўленняў і арганізацый, юрыст.


Скарысталі магчымасць папрасіць дапамогі ў абароне сваіх правоў ці атрымаць кансультацыю пяцёра жыхароў раёна. Іх хвалявалі пытанні незаконнага звальнення, парушэння працоўнага заканадаўства з боку кіраўніцтва, матэрыяльнай адказнасці работніка магазіна і спагнання з яго грошай за выяўленую недастачу, налічэння пенсіі пры рабоце за межамі Беларусі, прававыя моманты ўступлення ў прафсаюз ва ўстанове адукацыі. Яшчэ два калектыўныя звароты тычыліся заключэння дагавораў на пражыванне ў інтэрнаце і звальнення без разліку па заработнай плаце. Гучалі і пытанні, што былі па-за тэмай прыёму.

Усім грамадзянам была дадзена вычарпальная кансультацыя.

Разбор некаторых сітуацый, напэўна, будзе мець працяг. У час прыёму адзначалася: калі кіраўнікі пярвічных арганізацый па нейкіх прычынах адмаўляюцца садзейнічаць работнікам па абароне іх інтарэсаў і правоў, то такія факты бяруцца на кантроль, з прафсаюзнымі лідарамі праводзіцца гутарка ці наогул ініцыюецца праверка выканання ў калектыве працоўных гарантый і заканадаўства.

— Са студзеня па чэрвень у Маладзечанскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў на прыёмы прыйшлі больш за 200 чалавек. Найчасцей пытанні тычыліся звальнення, сацыяльнага адпачынку, незаконнага ўтрымання грошай. Больш складана аказваць дапамогу ў выпадках, калі ў калектыве пярвічная прафсаюзная арганізацыя не створана, – адзначыла старшыня аб’яднання Таццяна Яцухна і прывяла прыклад. — У адной з арганізацый сацыяльны пакет быў замацаваны толькі ў працоўных дагаворах работнікаў. Змяніўся кіраўнік і ў аднабаковым парадку паменшыў памеры стымулюючых грашовых выплат ці зусім выключыў гэтыя пункты з дагавораў. Пры гэтым сваімі дзеяннямі працоўнае права ён не парушае. Калі ж у арганізацыі ёсць прафсаюзная «пярвічка», сацыяльны пакет з’яўляецца неад’емнай часткай калектыўнага дагавора, то работнікі вырашаюць такія пытанні калегіяльна.

Гэта другі па ліку прыём з удзелам работнікаў пракуратуры.

Прафсаюзныя прыёмы прадоўжацца ў верасні.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 1168 раз
Лилия Липницкая

Редактор интернет-сайта

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить