21.04.2018 14:59

Прыём дэпутата. Гарадская паліклініка ў Маладзечне чакае перамен

Источник

Безбар’ернае асяроддзе, добраўпарадкаванне і чысціня – самыя актуальныя пытанні, якія ўзнімалі жыхары на чарговым прыёме дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Маладзечанскай гарадской выбарчай акрузе №72 Людмілы Канановіч.

Дапамагалі яго праводзіць прадстаўнікі райвыканкама, цэнтральнай раённай бальніцы, занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, камунальнай службы.

Пытанне маладзечанкі, якая адна выхоўвае траіх дзяцей-школьнікаў, было ўзята на кантроль нават да прыёму парламентарыя – акурат пасля запісу на візіт. У жанчыны ўзнікла праблема па атрыманні сацыяльнага жылля. З 2013 года сям’я стаіць на чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў, з 2014-га — жыве ў інтэрнаце. Дэпутат, як заўсёды, унікла ў сітуацыю, і ў хуткім часе пытанне будзе вырашацца.

Пенсіянеры ўзнялі вострую праблему безбар’ернага асяроддзя, у прыватнасці, нязручнасці ў падыходзе да паліклінікі №1. Гэта актуальна для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, тых, хто суправаджае іх, і ўвогуле для пажылых.

Былі таксама агучаны пытанні паркоўкі ля паліклінікі, добраўпарадкавання аўтобуснага прыпынку, што знаходзіцца непадалёк. Гэтыя аб’екты ў полі зроку мясцовых улад і шэрагу іншых зацікаўленых службаў.
Для вырашэння праблемы патрабуюцца немалыя фінансавыя ўкладанні. Ёсць таксама «арганізацыйныя» моманты: у лесвіц ля паліклінікі розныя ўласнікі – цэнтральная раённая бальніца і УП «Камунальнік». Галоўны ўрач ЦРБ Дар’я Калядзіч звярнула ўвагу на тое, што рамонту патрабуе і сам будынак паліклінікі №1, у тым ліку дах. Некаторыя работы запланавана правесці на працягу гэтага года, а прылеглую тэрыторыю мяркуецца прывесці ў належны стан у 2019-м.

Праблема добраўпарадкавання аўтобусных прыпынкаў актуальная ў цэлым. Гараджане скардзіліся, што на металічных лаўках сядзець немагчыма: зімой — «прымярзаеш», летам апячыся можна. Дырэктар УП «Камунальнік» Мікалай Наздрын-Платніцкі прапанаваў далучыць да вырашэння сітуацыі мясцовых прадпрымальнікаў і ў якасці прыкладу прывёў вопыт Брэста.

Заклапочаны маладзечанцы і так званым «гандлем з зямлі», асабліва прадуктамі, якія могуць нанесці шкоду здароўю. Гаварылася ў час прыёму аб захаванні чысціні ў горадзе, што ўрэшце залежыць ад кожнага з нас. Нездарма кажуць: чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць.


Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 1423 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить