11.03.2018 9:49

Улічваць настрой у грамадстве, асвятляць вострыя тэмы

Источник

Выніковае пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі абласнога выканаўчага камітэта адбылося ў Смалявічах. На ім прысутнічалі прадстаўнікі ўсіх раёнаў Мінскай вобласці.

Улічваць настрой у грамадстве, асвятляць вострыя тэмы "Маладзечанская газета"

У рабоце калегіі прынялі ўдзел намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Сірэнка, першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга, намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі.

У час пасяджэння падкрэслівалася, што праверкай на трываласць ідэалагічнай вертыкалі сталі выбары дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. У час выбарчай кампаніі ўдалося захаваць парадак і спакой у грамадстве. Пры гэтым кандыдатам у дэпутаты былі створаны ўсе ўмовы для вядзення агітацыі. Людзі маглі ацаніць іх перадвыбарныя праграмы і асэнсавана зрабіць свой выбар. Такі падыход знайшоў падтрымку ў насельніцтва, аб чым сведчыць высокая яўка на выбарчыя ўчасткі.

Як адзначалася на калегіі, у сваёй рабоце ідэалагічны актыў павінен і надалей улічваць настроі ў грамадстве, узнімаць вострыя пытанні, весці дыскусію па найбольш актуальных тэмах. Прычым роля прафсаюзаў, грамадскіх аб’яднанняў у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі будзе толькі павялічвацца.

Важная задача перад ідэалагічнай вертыкаллю на гэты год — змена падыходаў да падрыхтоўкі ідэалагічных кадраў, выпуск метадычных зборнікаў па розных кірунках работы. На базе рэгіёнаў будуць створаны пляцоўкі перадавога вопыту. Прапануецца ўкараняць такую форму дзейнасці як справаздача ўлады перад грамадзянамі.

Што тычыцца дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, то яны павінны быць канкурэнтаздольнымі, запатрабаванымі сярод насельніцтва і цікавымі. Адзін са спосабаў дасягнення гэтага – аб’ектыўна асвятляць вострыя тэмы, не пазбягаць абгрунтаванай крытыкі дзеянняў або бяздзейнасці з боку адказных асоб. У сваю чаргу, адміністрацыям і кіраўнікам арганізацый і ўстаноў неабходна аператыўна рэагаваць на крытычныя матэрыялы.

Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Сяргей Ладышаў падкрэсліў, што 2018 год багаты на юбілейныя даты. Сёлета адзначаюцца 80-годдзе Міншчыны, 75 гадоў трагедыі ў Хатыні… Пры гэтым грамадска-палітычныя мерапрыемствы трэба праводзіць з улікам тэматыкі Года малой радзімы.

Наш раён на калегіі згадваўся неаднаразова. Выступоўцы заклікалі браць прыклад з Маладзечаншчыны ў рэалізацыі культурнай палітыкі, правядзенні работы з грамадскімі аб’яднаннямі. Так, добры вопыт напрацаваны мясцовым актывам Беларускага саюза жанчын.

У рамках мерапрыемства прайшло ўшанаванне жыхароў Міншчыны, якія ўнеслі найбольшы ўклад у грамадска-палітычнае і культурнае развіццё цэнтральнага рэгіёна. Сярод узнагароджаных дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна Ганна Владыка, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага Дзмітрый Арцямёнак, навучэнка гэтай установы Вольга Мазоль, галоўны рэдактар праграм Маладзечанскага тэлебачання Таццяна Карашкова.

Фота: Алег БЯГАНСКІ.

Прочитано 2047 раз Последнее изменение 11.03.2018 9:49
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить