31.01 9:53

Приемы граждан и прямые линии в Молодечно в феврале

Источник

В феврале 2018 года приемы жителей Молодечненского района и прямые телефонные линии проводят депутаты, ответственные лица различных служб и организаций района и Минской области.

14 лютага з 11.00 да 13.00 у памяшканні Маладзечанскай раённай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў» (вул. Афіцэрская, 20) прыём грамадзян будзе весці начальнік Маладзечанскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Андрэй Станіслававіч ЗАПАСНІК.

14 лютага з 14.00 да 20.00 у адміністрацыйным будынку ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці па адрасе: г. Мінск, вул. Аранская, 1 будзе праводзіць асабісты прыём грамадзян намеснік начальніка УСК па Мінскай вобласці Валерый Васільевіч КАЛІН. З 14.00 да 16.00 па тэл. 8-017-226-05-80 намеснік начальніка правядзе «прамую лінію». У гэты час можна атрымаць інфармацыю, якая тычыцца дзейнасці ўпраўлення.

21 лютага з 9.00 да 13.00 будзе праводзіць «прамую лінію» старшыня суда Маладзечанскага раёна Алена Уладзіміраўна ДУДАРЧЫК. Пытанні, якія тычацца дзейнасці суда, можна задаць па тэл. 77-08-62.

17 лютага з 9.00 да 12.00 па тэл. 58-10-72 будзе праводзіць «прамую лінію» начальнік ЖРЭУ №3 Сяргей Аляксандравіч АНОП.

21 лютага з 11.00 да 13.00 у малой зале райвыканкама (вул. Віленская, 6) адбудзецца прыём грамадзян па пытаннях праваахоўнай дзейнасці і нагляду за захаваннем законнасці, у якім прымуць удзел пракурор Мінскай вобласці Алег Уладзіміравіч ЛАЎРУХІН, начальнік упраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама Аляксандр Аляксандравіч КАВАЛЬЧУК, начальнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці Павел Уладзіміравіч ІГНАТАЎ.
Папярэдні запіс на прыём – 15 і 16 лютага з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 па тэл. 58-05-14.

Камітэт дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці 22 лютага па тэл. 8-017-284-07-06 будзе праводзіць гарачую лінію па пытанні якасці забеспячэння жыхароў сталічнага рэгіёна пітной вадой. Грамадзяне з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 змогуць паведаміць аб фактах неналежнага забеспячэння раённых цэнтраў, аграгарадкоў і пасёлкаў гарадскога тыпу цэнтралізаваным водазабеспячэннем і сістэмамі гаспадарча-бытавога водаадводу, якаснай пітной вадой, а таксама праінфармаваць (пры наяўнасці фактаў) аб нездавальняючым тэхнічны стане крыніц дэцэнтралізаванага водазабеспячэння.
Можна адпраўляць паведамленне аб указаных фактах па электроннай пошце на адрас абласнога КДК Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..

22 лютага з 10.00 да 12.00 у Маладзечанскім раённым аб’яднанні прафсаюзаў (вул. Прытыцкага, 3а) будзе весці прафсаюзны прыём грамадзян прававы інспектар працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Генадзій Васільевіч АПАНАСЕНКА.
Папярэдні запіс на прыём па тэл. 50-34-70, 8-033-398-58-86.

 

Прымаюць дэпутаты

5 лютага з 10.00 да 13.00 па адрасе: вул. Прытыцкага, 3а, каб. 8 (2-і пав.) прыём грамадзян будзе весці дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Маладзечанскай гарадской выбарчай акрузе №72 Людміла Мікалаеўна КАНАНОВІЧ.
Папярэдні запіс на прыём — 30 студзеня з 13.00 да 15.00 па тэл. 54-70-54.

15 лютага з 10.00 да 12.00 у Маладзечанскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Віленская, 6) асабісты прыём грамадзян будзе праводзіць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Маладзечанскай сельскай выбарчай акрузе №73 Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ.
Папярэдні запіс на прыём -- 12 лютага з 10.00 да 12.00 па тэл. 77-45-59.

 

Працягваецца штотыднёвае (па суботах) правядзенне тэлефонных «прамых ліній» аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам, старшынямі гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, іх намеснікамі і кіраўнікамі спраў.

3 лютага з 9.00 да 12.00:

Мінская  вобласць
МАКАР Ігар Мікалаевіч, першы намеснік старшыні аблвыканкама.
Тэл. 8-017-500-41-60.

Маладзечанскі раён
АКТАНАРОВІЧ Генадзій Рамуальдавіч, намеснік старшыні райвыканкама.
Тэл. 77-78-58.

10 лютага з 9.00 да 12.00:

Мінская  вобласць
ГУРЫНОВІЧ Уладзімір Аляксандравіч, кіраўнік спраў аблвыканкама.
Тэл. 8-017-500-41-60.

Маладзечанскі раён
ЛІХАДЗІЕЎСКАЯ Таццяна Віктараўна, кіраўнік спраў райвыканкама.
Тэл. 77-78-58.

17 лютага з 9.00 да 12.00:

Мінская  вобласць
СІРЭНКА Віктар Іванавіч, намеснік старшыні аблвыканкама.
Тэл. 8-017-500-41-60.

Маладзечанскі раён
ХЛЕБАВЕЦ Алег Аляксеевіч, намеснік старшыні райвыканкама.
Тэл. 77-78-58.

24 лютага з 9.00 да 12.00:

Мінская вобласць
НЕЎМЯРЖЫЦКІ Сяргей Пятровіч, намеснік старшыні аблвыканкама.
Тэл. 8-017-500-41-60.

Маладзечанскі раён
ЛУКОЎСКАЯ Алеся Аляксандраўна, намеснік старшыні райвыканкама.
Тэл. 77-78-58.

Прочитано 1094 раз Последнее изменение 31.01 9:53
Лилия Липницкая

Редактор интернет-сайта

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить