05.12 12:01

Пасяджэнне выканкама ў Маладзечне. Аналіз эканамічнай сітуацыі за 9 месяцаў 2017 года

Источник

Рэгулярна, раз у квартал, выканаўчы камітэт на сваім пасяджэнні аналізуе вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Апошнім разам разглядалася дзейнасць прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый на працягу дзевяці месяцаў 2017 года.

Пасяджэнне выканкама ў Маладзечне. Аналіз эканамічнай сітуацыі за 9 месяцаў 2017 года "Маладзечанская газета"

Як праінфармаваў намеснік старшыні райвыканкама Генадзій Актанаровіч, за адзначаны перыяд у раёне выкананы чатыры асноўныя прагнозныя паказчыкі і адзін дадатковы. Так, тэмп росту экспарту тавараў склаў 122,1% пры прагнозе на 9 месяцаў 102,4%, экспарт паслуг — 127% (103%), прыцягнуты прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове ў суме 2,4 мільёна долараў пры даведзеных 1,3 мільёна, на зноў створаныя рабочыя месцы ўладкавана 607 грамадзян пры прагнозе 600 чалавек. Тэмп росту па аб’ёмах будаўніча-мантажных работ склаў 177,6% пры даведзеных 100%.

З даклада вынікала, што выкананне першага паказчыка (тэмп росту экспарту тавараў) забяспечыла работа такіх калектываў як ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат», «Гарадзілава»,
ТДА «Віст», ЗАТ «Дыліс Касметык», а таксама суб’екты малога бізнесу.

Менш, чым летась, паставілі прадукцыі на экспарт такія прадпрыемствы як «Акдзімал» (17,4%), «Электрамеханічны завод» (49,3%), «Маладзечанскі камбінат хлебапрадуктаў» (61,3%), «Струм» (64,6%), «МСГЗ - «Аквадыў» (68,9%), «Велес-Міт» (83,2%).

Экспарт паслуг у грашовым эквіваленце склаў за адзначаны перыяд 11255,3 мільёна долараў. Рост забяспечаны за кошт суб’ектаў малога прадпрымальніцтва – тэмп росту склаў 141,8%. Найбольшую ўдзельную вагу тут займаюць транспартныя (59,2%) і будаўнічыя (25,4%) паслугі. Разам з тым, ААТ «Спецбудмеханізацыя» і ПУП «Забудова-Аўтатранс» спрацавалі з адставаннем – адпаведна 64,2% і 72,7%.

Горшыя ў параўнанні з мінулым годам паказчыкі па вытворчасці прадукцыі зафіксаваны на 11 прадпрыемствах раёна. Не забяспечылі выхад на ўзровень 2016 года адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Красненскі льнозавод», таварыствы з абмежаванай адказнасцю «Велес-Міт», «Акдзімал», філіял «Завод ЖБК» ААТ «Крычаўцэментнашыфер», ААТ «Белхол» і іншыя.

За студзень-верасень 2017 года вытворчасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах склала 74,2 мільёна рублёў, альбо 102,3% да адпаведнага перыяду года папярэдняга (пры даведзеным прагнозе 114,5%). Заданне па тэмпах росту выканалі толькі СУП «Хажоваагра-2009» (110,4%) сортавыпрабавальная станцыя (112,3%). Тры гаспадаркі – «ЯхімоўшчынаАгра», «Купала-Агра» і «Відзеўшчына» – дапусцілі зніжэнне ўзроўню вытворчасці прадукцыі.

Дакладчык грунтоўна, як кажуць, з лічбамі і фактамі ў руках, прааналізаваў работу раслінаводчай і жывёлагадоўчай галін, спыніўся на колькасных і якасных паказчыках. Да прыкладу, за студзень-верасень сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна атрымана 52412,1 тоны малака, альбо 103,4% да аналагічнага перыяду 2016 года – у сярэднім 3815 кг малака на карову (+106 кг). Менш за 3000 кг надоена ў КСУП «Відзеўшчына», ААТ «Дубрава-2013». Таварнасць малака, рэалізаванага на перапрацоўку, няхай і нязначна, але ўпала і склала 89,7%. А высокі гатунак малака, як вядома, гэта дадатковыя грошы ў касу гаспадаркі. Дарэчы, зусім не лішнія сёння.

Не радавалі лічбы, якія сведчылі пра нарыхтоўку кармоў для грамадскага пагалоўя. Так, па стане на справаздачны перыяд у раёне іх было нарыхтавана 60,6 тыс. тон кармавых адзінак (88,0%), у тым ліку з траў – 43,0 тыс. тон (82,3%). На ўмоўную галаву жывёлы – 21,5 ц. к.адз. (-2,8 ц. к.адз.).

Адным з індыкатараў росту дабрабыту насельніцтва выступае рознічны тавараабарот гандлю. Па выніках дзевяці месяцаў гэты паказчык склаў 358,4 мільёна рублёў, альбо 98% пры даведзеным заданні 102,5%, грамадскага харчавання – 11,1 мільёна рублёў, альбо 99,96%. Тавараабарот у разліку на аднаго чалавека склаў 2,611 тысячы рублёў і павялічыўся адпаведна да мінулага года на 6,4%.
Невыкананне згаданага паказчыка тлумачыцца нізкімі рэальнымі грашовымі даходамі насельніцтва і, як вынік, падзеннем пакупніцкага попыту.

Ніжэй за ўзровень мінулага года аб’ём тавараабароту адзначаўся ў ААТ «Забудова-Гандаль» (42,8%) і «Маладзечнагандаль» (59,6%), у Маладзечанскім райспажыўтаварыстве (86,8%). Згаданыя арганізацыі, канстатаваў Генадзій Актанаровіч, так і не навучыліся працаваць ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі, весці гібкую палітыку цэнаўтварэння, прапаноўваць разнастайныя праграмы лаяльнасці і шырокі спектр дадатковых паслуг, забяспечваць высокі ўзровень культуры абслугоўвання пакупнікоў. У адносінах да адкрытага акцыянернага таварыства «Маладзечнагандаль» гэта яшчэ і неэфектыўны менеджмент – пачынаючы з 2011 года тут змянілася ажно сем кіраўнікоў, цяперашні таксама працуе з прыстаўкай «выконваючы абавязкі» дырэктара.

Пры росце сярэднямесячнай заработнай платы ў раёне да аналагічнага перыяду летась суадносіны намінальнага налічанага заробку да абласнога ўзроўню складае 84,8%, да рэспубліканскага – 85,6%.
Са стратамі спрацавалі за дзевяць месяцаў 34 арганізацыі, альбо 30,6% ад агульнай колькасці, што праходзяць праз статыстычную справаздачнасць, сума чыстай страты склала 21,5 мільёна рублёў – на 7,1 мільёна больш, чым за аналагічны перыяд летась. Сярод «лідараў» – «Велес-Міт», завод металаканструкцый, камбінат хлебапрадуктаў, ільнозавод, кіруючая кампанія холдынгу «Забудова», «Амкадор-Унікаб», «Дубрава-2013», «Маладзечнагандаль».

– Чацвёрты, фінішны квартал года – гэта апошняя магчымасць для кіраўнікоў і працоўных калектываў выправіць сітуацыю ў эканоміцы сваіх прадпрыемстваў і арганізацый, забяспечыць узровень заработнай платы з улікам тэмпаў яе росту па раёне, ліквідаваць пратэрмінаваную крэдыторскую і дэбі-
торскую запазычанасць, – нагадаў намеснік старшыні райвыканкама. – Старыя даўгі цягнуць у новы год недарэчна і недапушчальна.

Прочитано 671 раз
Аляксандр Лазоўскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить