15.11 14:53

Пытанні безбар'ернага асяроддзя -- на асаблівым кантролі

Источник

Месячнік «Человек с белой тростью» праходзіў у Беларусі з 15 кастрычніка па 15 лістапада. Яго мэта – прыцягнуць увагу грамадства да праблем інвалідаў па зроку. У рамках акцыі на ПУП «Энва» ГА «БелТІЗ» прайшла традыцыйная сустрэча калектыву з кіраўнікамі раённых арганізацый і структурных падраздзяленняў райвыканкама. На ёй узнімаліся пытанні, актуальныя для ўсіх жыхароў раёна.

Пытанні безбар'ернага асяроддзя -- на асаблівым кантролі "Маладзечанская газета"


Намеснік старшыні райвыканкама Алеся Лукоўская падзякавала калектыву за неабыякавасць і актыўную пазіцыю ў пытаннях паляпшэння камфортнасці пражывання на Маладзечаншчыне. Праблемы, што ўзнімаюць работнікі прадпрыемства, бяруцца пад асаблівы кантроль. Звароты ўважліва разглядаюцца і заносяцца ў пратакол даручэнняў. З іх улікам фарміруецца раённы бюджэт.

Пра выкананне ў раёне праграмы па стварэнні безбар’ернага асяроддзя расказаў намеснік дырэктара па камунальных пытаннях УП «Камунальнік» Віктар Макарэвіч. Ён падкрэсліў, што многія просьбы работнікаў «Энвы» ўжо задаволены. Так, кантрастным колерам пафарбаваны выступы і прыступкі на ўсіх пешаходных дарожках у парку Перамогі, па вуліцах Францішка Скарыны, Вялікі Гасцінец, Машэрава і іншых устаноўлены парэнчы ля дамоў, дзе жывуць інваліды, пабудаваны пандус ля аднаго з дамоў па вуліцы Драздовіча, адрамантаваныя прыступкі і пандус ля гарадской паліклінікі №1, ля прыпынкаў гарадскога транспарту па вуліцах Тамары Дудко і Святаянскай з’явіліся урны для смецця… Некаторыя мерапрыемствы па выкананні праграмы намечаны на наступны год.

Дырэктар аўтапарка №4 Уладзіслаў Усцюшэнка адказаў на пытанні, што тычыліся работы гарадскога транспарту (пераважна наконт устаноўкі на гарадскіх аўтобусах кантрастных інфармацыйных шыльд з падсветкай і захавання графіка руху аўтобусаў).

— Святлодыёднымі інфармацыйнымі табло абсталяваны набытыя аўтапаркам у 2009 годзе аўтобусы для гарадскіх маршрутаў. Што тычыцца графіка руху, то змены ў раскладзе аператыўна адлюстроўваюцца на інфармацыйных шыльдах на прыпынках. На жаль, часта шыльды, як і самі прыпынкі, становяцца аб’ектамі вандалізму. Іх замена або рамонт патрабуюць дадатковых выдаткаў, — падкрэсліў Уладзіслаў Віктаравіч.

Пакласці плітку і пафарбаваць прыступку

Людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, якія наведваюць кінатэатр «Радзіма» і Палац культуры, прасілі пакласці перад гэтымі аб’ектамі спецыяльную тактыльную плітку і пафарбаваць верхнюю і ніжнюю прыступкі лесвіц. Па словах намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алены Сакалоўскай, прыступкі лесвіц перад Палацам і кінатэатрам рэгулярна фарбуюцца. А вось замена пліткі немэтазгодная, бо тэрыторыя вакол збудаванняў добраўпарадкаваная. Дадатковыя работы запатрабуюць немалых фінансавых укладанняў.        

Пытанні эканомікі асвяціў намеснік старшыні райвыканкама Генадзій Актанаровіч. Ён падкрэсліў, што аб’екты гандлю прыстасаваныя для наведвання людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, па-
абяцаў звярнуць увагу на асартымент прадуктаў у магазіне «Родны кут». Адпаведную просьбу выказалі некалькі работнікаў «Энвы».

— Такія сустрэчы маюць вялікае значэнне для нашага калектыву, — адзначыла старшыня пярвічнай вытворчай прафсаюзнай арганізацыі ПУП «Энва» Таццяна Саўчанка. – Іх фармат дазваляе вырашаць пытанні, актуальныя не толькі для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Безбар’ерны доступ да аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры павінен гарантавацца ўсім жыхарам раёна. Гэта разумеюць як у органах улады, так і ў раённых арганізацыях. 

Прочитано 1938 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить