04.11 14:08

Пленум прафсаюзаў: разам дасягнем большага

Источник

Чарговы пленум Маладзечанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў прайшоў з удзелам прадстаўнікоў усіх пярвічных прафсаюзных арганізацый Маладзечаншчыны.

Пленум прафсаюзаў: разам дасягнем большага "Маладзечанская газета"

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Мінскага абласнога аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Ксенія Шацько, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Барада і начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Ала Маскалюк.

Сярод пытанняў, якія разгледзелі дэлегаты, — ход сумеснай работы наймальнікаў і прафсаюзаў па рэалізацыі комплексу мер, прадугледжаных асноўнымі палажэннямі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады, а таксама выкананне пагадненняў паміж раённым аб’яднаннем прафсаюзаў і раённымі структурамі БРСМ і Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Як адзначыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Таццяна Яцухна, асноўныя палажэнні вышэйзгаданай праграмы прадугледжваюць павышэнне працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны, недапушчэнне п’янства на вытворчасці, наладжванне канструктыўнага супрацоўніцтва з наймальнікам у выпадку ўзнікнення эканамічных цяжкасцей, меры па сацыяльнай абароне работнікаў… Адпаведныя планы былі зацверджаны на пашыраных пасяджэннях прафсаюзных камітэтаў прадпрыемстваў і арганізацый з удзелам прадстаўнікоў наймальнікаў.

— У Беларусі многае робіцца для сацыяльнай абароны насельніцтва. Так, бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах чэрвеня гэтага года павялічыўся ў параўнанні са снежнем 2016-га на 9,7 працэнта. Аднак ёсць і недахопы. Напрыклад, да гэтага часу не забяспечаны тэмпы росту рэальных грашовых даходаў людзей, намінальнай сярэднямесячнай заработнай платы ў цэлым па рэспубліцы ў адпаведнасці з паказчыкамі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, — заўважыла Таццяна Пятроўна.  

Яна дадала, што ўрадам не выконваецца абавязацельства ўстанавіць мінімальную заработную плату не ніжэй за ўзровень мінімальнага спажывецкага бюджэту для сям’і з чатырох чалавек. Таксама не выконваюцца планы па паступовым набліжэнні тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый да ўзроўню бюджэту пражытачнага мінімуму. Практычна не скарачаецца разрыў ва ўзроўні заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый да ўзроўню сярэдняй зарплаты па рэспубліцы.

Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў засяродзіла ўвагу на тым, што правы работнікаў і сацыяльныя абавязацельствы наймальнікаў у поўнай меры павінны быць прапісаны ў калектыўных дагаворах. Нядрэнна, каб у гэтыя дакументы ўключаліся і дадатковыя гарантыі для непрацуючых пенсіянераў. Такая практыка існуе ў арганізацыях адукацыі і аховы здароўя, на шэрагу прадпрыемстваў энергетыкі, транспарту і прамысловасці.

Па другім пытанні выступіла старшыня Маладзечанскага раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Каханоўская. Яна расказала пра адрасную матэрыяльную дапамогу ветэранам і моладзі. Прафсаюзы дапамагаюць вышэйзгаданым катэгорыям рэалізаваць свае здольнасці, захоўваць здароўе.

Узнагароджанне лепшых пярвічных прафсаюзных арганізацый і прафсаюзных актывістаў Маладзечаншчыны – найбольш эмацыянальная частка мерапрыемства. Падзякі ад старшыні Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў былі ўручаны вядучаму інжынеру Маладзечанскай дыстанцыі пуці Таццяне Шурпо і старшаму аглядчыку вагонаў рэфрыжэратарных вагоннага дэпо Андрэю Шабовічу.

Па выніках агляду-конкурсу на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю раёна першае месца заняла «пярвічка» Маладзечанскіх электрасетак. На другім і трэцім – сярэдняя школа №14 і ААТ «Заскавічы» адпаведна.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/ofitsialno/item/1817-plenum-prafsayuza-razam-dasyagnem-bolshaga.html#sigProId0dfc39311b
Прочитано 1442 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить