Реклама на сайте - up
19.05 13:27

Што супрацьпаставіць выклікам часу?

Источник

Напярэдадні 1 мая ў нашай краіне прайшлі шматлікія мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня працы. У іх ліку быў і Міжнародны форум «Прафсаюзы і будучае сферы працы», арганізаваны Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі.

Што супрацьпаставіць выклікам часу? "Маладзечанская газета"


У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі міжнародных прафарганізацый больш чым з 30 краін свету, навуковых колаў, аб’яднанняў працадаўцаў і дыпламатычнага корпусу. Для асвятлення мерапрыемства, а таксама для сур’ёзнай размовы на тэму сацыяльнага партнёрства былі таксама запрошаны прадстаўнікі рэгіянальных мас-медыя з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Мы, журналісты, у падобным фармаце сустрэліся з кіраўніцтвам ФПБ у другі раз. У снежні мінулага года прынцыпова дамовіліся больш шырока асвятляць у СМІ дзейнасць прафсаюзаў, іх намаганні па абароне законных правоў работнікаў, стварэнні належных умоў для працы і адпачынку. Да слова, толькі за шэсць месяцаў 2016 года прафсаюзныя юрысты дапамаглі вярнуць больш за 1 млн 700 тыс. рублёў, незаконна ўтрыманых наймальнікамі, узнавілі на рабоце амаль 80 чалавек.

Актуальнасць чарговай сустрэчы прадыктаваў сам час: у свеце адбываюцца грандыёзныя змяненні – імкліва развіваюцца інфармацыйныя тэхналогіі, аўтаматызацыя, робатызацыя, абвастраецца канкурэнцыя ў эканоміцы. Акрамя станоўчых момантаў у цывілізацыйным развіцці назіраюцца і адмоўныя, калі машыны выцясняюць чалавека. У перспектыве гэтыя працэсы будуць толькі нарастаць, шэраг прафесій акажацца пад пагрозай знікнення (называліся такія, як бухгалтар, фармацэўт, страхавы агент…). Многія людзі ўжо сёння працуюць на адлегласці, дыстанцыйна. Само паняцце «рабочае месца» становіцца ўмоўным. Неактуальным для прадстаўнікоў многіх прафесій становіцца таксама працягласць рабочага дня. Таму прафсаюзам неабходна шукаць механізмы супрацьдзеяння выклікам часу, зыходзячы з таго, што Беларусь захоўвае сацыяльную накіраванасць ва ўнутранай палітыцы.

Яшчэ адзін важны аспект – сістэма атрымання кваліфікацыі, навучання і перанавучання, якая паспрыяе не толькі замацаванню работніка ў калектыве, але і паспрыяе росту прадукцыйнасці працы.

На гэтых момантах засяродзіў увагу ўдзельнікаў форуму старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда. Лідар нацыянальнага прафцэнтра таксама выказаў свае меркаванні па абароне беларускай моладзі на рынку працы, у тым ліку па стымуляванні наймальнікаў, якія прыхільна ставяцца да маладых кадраў.
Да актуальнай тэмы перспектыў развіцця рынку працы звярталіся ў сваіх выступленнях міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, адзін з кіраўнікоў «Канфедэрацыі прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў» Віктар Цімафееў, намеснік генеральнага сакратара Усеагульнай канфедэрацыі прафсаюзаў Альберт Патапаў, навуковец Алена Доўгань, міжнародныя эксперты.

Прадстаўнікі беларускіх мас-медыя працягнулі абмеркаванне тэмы ў дыялогу з міністрам інфармацыі Ліліяй Ананіч і згаданым ужо Міхаілам Ордай.

– Журналісты імкнуцца расказваць пра сапраўднае жыццё, – зазначыла міністр. – А прафсаюзныя актывісты акурат там, дзе яно віруе – у калектывах. Вось чаму інфармацыя аб дзейнасці па абароне законных правоў і інтарэсаў працоўных запатрабавана ў грамадстве.
Яскравым пацвярджэннем гэтага стала наведванне прадстаўнікамі рэгіянальных СМІ аднаго з вядучых прадпрыемстваў сталіцы – кандытарскай фабрыкі «Камунарка». Сумесная дзейнасць адміністрацыі і пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі станоўча адбіваюцца і на эканоміцы прадпрыемства, і на сацыяльнай абароне яго работнікаў. Госці пазнаёміліся з вытворчасцю, асаблівасцямі складання і дзеяння калектыўнай дамовы паміж адміністрацыяй і прафкамам. Журналісты ўзялі на заметку тэмы, якія чакаюць свайго асвятлення ў перспектыве.

Фота: Наталля КАНОПЛІЧ.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/ofitsialno/item/1284-shto-supratspastavits-vyklikam-chasu.html#sigProId9d95edf6a9
Прочитано 179 раз
Аляксандр Лазоўскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « У Маладзечне прайшла нарада ідэалагічнага актыву

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить