18.04 14:02

Рэспубліканскі суботнік: аб'ем сродкаў вызначаецца добраахвотна

Источник

Згодна з пастановай Савета Міністраў 22 красавіка ў Беларусі пройдзе рэспубліканскі суботнік.

Рэспубліканскі суботнік: аб'ем сродкаў вызначаецца добраахвотна "Маладзечанская газета"

Органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным ураду, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям рэкамендуецца на добраахвотнай аснове правесці суботнік на рабочых месцах або прыняць удзел у добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан гісторыка-культурных каштоўнасцей, тэрыторый населеных пунктаў, у падрыхтоўцы дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

Грошы, заробленыя на суботніку, у аб’ёмах, вызначаных работнікамі добраахвотна, пералічваюцца праз раённыя і гарадскія выканаўчыя камітэты ў абласныя і Мінскі гарадскі. Аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам пералічваюць 50 працэнтаў сродкаў, што паступілі, Міністэрству фінансаў. Астатнія грошы ідуць на рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, умацаванне матэрыяльна-тэх-
нічнай базы дзяржаўных устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, што забяспечваюць развіццё тэхнічнай творчасці, стварэнне і развіццё суб’ектаў інавацыйнай інфраструктуры, падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

Утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 22 красавіка з’яўляецца рабочым днём, праводзіцца з іх згоды ў памерах, вызначаных добраахвотна самімі калектывамі.

Прочитано 542 раз
BELTA

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить