Реклама на сайте - up
17.03 13:40

Дэкрэт №3 -- для падтрымкі людзей

Источник

Дэкрэт №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» дапамагае рэалізаваць прынцыпы сацыяльнай справядлівасці.

Гэта адзначыла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, прадстаўляючы 16 сакавіка калектыву ААТ «Нафтан» новага генеральнага дырэктара. «Кіраўнік дзяржавы неаднойчы падкрэсліваў, што ўсе рашэнні, якія прымаюцца, накіраваны перш за ўсё на падтрымку людзей. І тут важна сацыяльная справядлівасць. Дэкрэт №3 якраз і накіраваны на тое, каб рэалізаваць прынцыпы сацыяльнай справядлівасці. Гэта не эканамічны, не фінансавы дакумент. Дэкрэт – дакумент ідэалагічны».

У размове з журналістамі Наталля Качанава падкрэсліла, што ў рэалізацыі дэкрэта на першы план выходзяць мясцовыя органы ўлады. «Менавіта яны павінны ведаць, якія праблемы ёсць у жыхароў гарадоў і раёнаў. Калі гэта пытанні працаўладкавання, то трэба грамадзянам аказаць максімальнае садзейнічанне. Улады павінны аператыўна падключацца да вырашэння праблем кожнага канкрэтнага чалавека», – падкрэсліла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. «Ёсць сітуацыі, калі ў горадзе або раёне патрэбны тыя ці іншыя спецыялісты. Так, мне гаварылі, што ў Лідзе, дзе існуе абутковая фабрыка, патрэбны абутнікі. Што нам перашкаджае арганізоўваць групы і праводзіць навучанне па той ці іншай запатрабаванай спецыяльнасці на базе ўстаноў прафтэхадукацыі і ВНУ? Мы зможам перакваліфікаваць нашых людзей, для таго каб яны занялі вакантныя месцы на прадпрыемствах, дзе патрабуюцца спецыялісты. І гэта трэба рабіць вельмі аператыўна. Акрамя таго, у камітэтах і ўпраўленнях па працы, занятасці і сацыяльнай абароне спецыяльна прадугледжаны сродкі на адкрыццё новых рабочых месцаў і г.д. Усе гэтыя пытанні павінны знаходзіцца пад пільнай увагай кіраўнікоў мясцовых органаў улады».

Прадаўжаючы тэму рэалізацыі дэкрэта аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта ад-
значыла, што закладзеныя ў ім базавыя падыходы абсалютна справядлівыя. Наталля Качанава яшчэ раз засяродзіла ўвагу на тым, што сродкі ад выплаты збору будуць заставацца ў мясцовых бюджэтах і накіроўвацца на дзяцей. «Кіраўнік горада або раёна павінен вызначыць, куды канкрэтна яны будуць расходавацца. У адным горадзе гэта можа быць дзіцячая дашкольная ўстанова, у іншым — дзіцячае аддзяленне бальніцы або паліклінікі. І кожны кіраўнік горада або раёна будзе рабіць справаздачу на сесіі Савета дэпутатаў аб тым, куды накіраваны гэтыя сродкі і як яны выкарыстоўваюцца».

Па матэрыялах БелТА.

Прочитано 62 раз
BELTA

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.