Реклама на сайте - up
14.03 10:34

Месячник по наведению порядка объявлен в Минской области

Источник

Згодна з распараджэннем Мінскага абласнога выканаўчага     камітэта на тэрыторыі цэнтральнага рэгіёна Беларусі праходзіць месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. Адпаведныя мерапрыемствы праводзяцца з 13 сакавіка па 30 красавіка.

Месячник по наведению порядка объявлен в Минской области "Маладзечанская газета"

У час месячніка спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы асаблівую ўвагу надаюць утрыманню ў належным стане тэрыторый аб’ектаў рознай формы ўласнасці, прыватных домаўладанняў, месцаў масавага адпачынку насельніцтва, гаражных і дачных кааператываў, садаводчых таварыстваў, палос адводу аўтамабільных дарог і чыгункі, прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту, аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу.

Мінскаму дзяржаўнаму вытворчаму лесагаспадарчаму аб’яднанню да 1 красавіка даручана ліквідаваць несанкцыянаваныя звалкі на землях ляснога фонду, убраць паваленыя і сухія дрэвы, ачысціць лес ад хламу. Плануецца таксама навесці парадак у лясным фондзе ўздоўж аўтамабільных дарог (рэспубліканскага і мясцовага значэння) працягласцю 1960 кіламетраў, а таксама ўздоўж чыгункі працягласцю 171,3 кіламетра.

Ключавая роля ў навядзенні парадку ў населеных пунктах адведзена прадпрыемствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Яны павінны праводзіць рамонт фасадаў дамоў і добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый у раёнах шматпавярховай забудовы, рамантаваць кантэйнерныя пляцоўкі, добраўпарадкоўваць зоны адпачынку, грэйдзіраваць вуліцы ў прыватным сектары і сельскіх населеных пунктах, рэканструяваць дарогі і г.д.

У час месячніка ў населеных пунктах Міншчыны будуць арганізаваны суботнікі, удзел у якіх прымуць работнікі ўстаноў, прадпрыемстваў, арганізацый і насельніцтва.

Прочитано 171 раз
БЕЛТА

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить