Реклама на сайте - up
10.03 11:58

Дэкрэт №3: новыя аспекты дакумента

Источник

Дэкрэт №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» адмяняць не будуць, але на працягу года даручана не спаганяць адпаведны збор. Гэта рашэнне ў чацвер на нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця краіны агучыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Дэкрэт №3: новыя аспекты дакумента "Маладзечанская газета"


«На працягу сакавіка, калі неабходна, нам трэба падкарэкціраваць гэты заканадаўчы акт. Але дэкрэт адмяняцца не будзе. Перадайце перш за ўсё чыноўнікам, што ён будзе выконвацца з тымі карэкціроўкамі, пра якія я сказаў», – заявіў беларускі лідар.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, гэты дэкрэт не з’яўляецца эканамічным і фінансавым. «Гэта ідэалагічны, маральны дэкрэт. Ніякіх вялікіх грошай дзяржава не атрымае. Мэта гэтага дэкрэта адна – прымусіць працаваць тых, хто павінен і хто можа. Гэта галоўнае», – адзначыў Прэзідэнт. Разам з тым кіраўнік дзяржавы канстатаваў дрэннае і безадказнае выкананне дэкрэта з боку адказных чыноўнікаў. «Кожны старшыня райвыканкама, кіраўнікі адміністрацый у гарадах, раённых адміністрацый – гэта іх перш за ўсё работа. А кантроль – за старшынямі аблвыканкамаў і старшынёй Мінскага гарвыканкама. У вас там павінны быць гэтыя спісы гультаёў, якіх трэба прымусіць працаваць. А сумленных людзей не трэба было чапаць наогул. Мы не павінны крыўдзіць людзей, асабліва ў гэты час. І тыя 200-500 чалавек, якія сёння выходзяць на вуліцы і пачынаюць крычаць, гэта ж не тыя дармаеды, якія сапраўды дармаеды. Гэта ў асноўным тыя людзі, якія пакрыўджаны, якім мы без дай прычыны паслалі гэтыя паведамленні», – сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён даручыў да
1 красавіка вызначыць спісы тых, хто павінен уносіць плацяжы на падставе Дэкрэта №3. «Спісы павінны быць вывераны. Прыцягнуць трэба ўсіх – дэпутатаў мясцовых Саветаў, міліцыю, участковых, спецслужбы – усіх прыцягнуць, але скласці гэтыя спісы. Яны павінны быць у кожнага старшыні гар- і райвыканкама, кіраўнікоў адміністрацый у абласных цэнтрах і горадзе Мінску. А Адміністрацыя Прэзідэнта разам з урадам павінна арганізаваць кантроль за выкананнем гэтага рашэння. І не дай бог, вы пакрыўдзіце хоць аднаго чалавека», – папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт агучыў наступнае рашэнне: на працягу 2017 года не спаганяць у рамках Дэкрэта №3 збор з тых, хто будзе ўнесены ў адпаведныя спісы. «Хто аплаціў у 2016 годзе, пойдзе ў залік 2017 года, калі ён не будзе працаваць. Калі ён уладкуецца на работу, мы з бюджэту па яго патрабаванні вернем гэтыя грошы», – распарадзіўся кіраўнік дзяржавы.
«Усе сабраныя па Дэкрэце №3 плацяжы, каб нас не папракалі, павінны застацца ў мясцовых бюджэтах. Не ў абласных, а ў раённых. І гэтыя грошы выключна да капейкі павінны быць накіраваны на ўтрыманне дзяцей. Толькі дзецям!» – падкрэсліў Прэзідэнт. «І самае галоўнае – кожны кіраўнік раёна на сесіі раённых і гарадскіх Саветаў павінен даць справаздачу да капейкі, на якія мэты ён патраціў гэтыя грошы. Або гэта дзіцячы сад, або дзіцячы дом, або каму-небудзь дапамаглі, купілі

Прочитано 197 раз
БЕЛТА

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить