Реклама на сайте - up
02.03 10:08

Лепшая ўстанова адукацыі -- СШ №14

Источник

«Буду очень рад, если наша школа станет оплотом государственности…» — такі запіс у гасцявой кнізе ганаровых гасцей СШ №14 пакінуў другога верасня 2002-га Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка ў час адкрыцця ўстановы адукацыі. І ўжо амаль 15 гадоў для педагогаў і вучняў словы Кіраўніка дзяржавы з’яўляюцца асновай у рабоце і вучобе.

Прадаўжальнікі слаўных традыцый

Сёлета «чатырнаццатая» названа лепшай установай адукацыі вобласці (яна абышла 22 адпаведных канкурэнтаў) і раёна. Школа ў чацвёрты раз будзе занесена на раённую Дошку гонару. Аналагічнага выніку калектыў дасягаў у 2005, 2009 і 2012 гадах. Наогул, у скарбонцы ўстановы шматлікія перамогі ў розных намінацыях па паказчыках работы працоўных калектываў сацыяльна-эканамічнага комплексу Маладзечаншчыны і Міншчыны.

Чацвёрты год школай кіруе Каліна Капуцкая, якая памнажае важкія здабыткі і працягвае добрыя традыцыі, закла-
дзеныя папярэдніцай Зояй Кокаш. Дарэчы, Каліна Віктараўна з’яўляецца прадаўжальніцай сямейнай дынастыі настаўнікаў, якая пачынаецца ад прадзеда па мамінай лініі. А пачынала яна ў якасці выкладчыцы гісторыі ў СШ №1 імя Янкі Купалы, потым пэўны час узначальвала СШ №9.

— Я заўсёды імкнуся працаваць на вынік. Але, безумоўна, дасягненні немагчымыя без любові да прафесіі, — заўважае Каліна Віктараўна.         

За гады яе кіраўніцтва СШ №14 стала пляцоўкай для рэалізацыі праектаў ад раённага да рэспубліканскага ўзроўню. Тут наладжана плённае супрацоўніцтва з Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і ваеннай акадэміяй. Гэта адзіная на Маладзечаншчыне ўстанова, дзе створана Школьная акадэмія кіравання і ёсць профільныя ваенна-патрыятычныя класы. Толькі ў СШ №14 усе педагогі маюць сертыфікаты карыстальнікаў інфармацыйнымі тэхналогіямі ў сферы адукацыі. Працэс навучання тут ужо каторы год камп’ютарызаваны і працягвае ўдасканальвацца ў гэтым кірунку. У школе дзейнічае хуткасны Wi-Fi, ёсць восем кропак доступу, што дазваляе карыстацца інтэрнэт-рэсурсамі літаральна на кожным уроку. Наогул, камп’ютарнай грамаце тут навучаюць з пачатковых класаў. Гэтаму садзейнічае найноўшая сучасная сістэма «Лега-канструяванне», якую ўкараняе ў школе настаўнік інфарматыкі Яўгеній Нікалаеў.

Дасягненні вучняў – лепшы доказ прафесіяналізму педагогаў. Школьнікі з «чатырнаццатай» неаднойчы станавіліся пераможцамі рэспубліканскіх прадметных алімпіяд і навукова-практычных канферэнцый. Таксама яны адзначаліся Спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Так, па выніках за мінулы год узнагароды ўдастоена Ганна Аніскевіч. Яна перамагла ў рэспубліканскай прадметнай алімпіядзе па англійскай мове. Сярод выкладчыкаў, якія дапамагаюць дасягаць высокіх вынікаў у вучобе, — Алена Зяновіч (англійская мова), Алена Гусева (інфарматыка), Валяр’ян Гайдуль (гісторыя), Алена Спецыян (фізіка), Віталій Васільеў (біялогія).

Ад удзячных выпускнікоў

У школе надаецца вялікая ўвага і здароваму ладу жыцця. Ва ўстанове створаны тры спартыўныя спецкласы – па плаванні, футболе і баскетболе. Акрамя гэтага, працуюць мноства секцый, сучасны басейн, трэнажорная зала, дзе могуць займацца дзеці і іх бацькі. На рахунку прадстаўнікоў школы шматлікія перамогі ў спаборніцтвах ад раённага да рэспубліканскага ўзроўню. Шмат намаганняў укладвае ў папулярызацыю здаровага ладу жыцця кіраўнік фізічнага выхавання з амаль 30-гадовым стажам работы Уладзімір Лашук.

У СШ №14 развіваецца самы інтэлектуальны від спорту: школа прымае ўдзел у рэспубліканскай праграме па ўсеагульным шахматным навучанні. Дапамагае яе ажыццяўляць педагог дадатковай адукацыі Віктар Акотчык. І дзецям заўсёды цікава ў яго на занятках.

Намеснікі дырэктара Алена Гайдуль, Ірына Капцёнак, Таццяна Курыловіч, Ганна Захаранка, Ірына Пацалуева, сацыяльныя педагогі Анжаліка Краўчанка і Яўгенія Якубовіч, педагогі-псіхолагі Марына Тышкевіч і Наталля Сулімава – апора для настаўніцкага, вучнёўскага і бацькоўскага калектываў. Дарэчы, у школе створаны клуб
«Сям’я», які яднае бацькоў выхаванцаў. Ёсць асобнае аб’яднанне для татаў.
Толькі ў СШ №14 заснаваны адзіны ў раёне музей памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Шмат гадоў ім кіруе Ігар Арабей, які сам прайшоў афганскімі дарогамі.

Варта адзначыць педагогаў кафедры творчых дысцыплін. Дзякуючы ім вучні школы складаюць моцную канкурэнцыю нават прадстаўнікам спецыялізаваных устаноў адукацыі з мастацкім ухілам. Актыўныя і крэатыўныя ў СШ №14 і бібліятэкары. Кожную суботу яны ладзяць цікавыя мерапрыемствы для вучняў, іншым разам далучаюцца цэлыя сем’і. І прымушаць прыходзіць сюды нікога не даводзіцца, бо жадаючых заўсёды шмат.
На думку педагагічнага калектыву, поспехі вучняў немагчымыя без… здаровага харчавання. У «чатырнаццатай» зроблена стаўка выключна на карысныя стравы. Сярод самых вопытных повараў — Ірына Леановіч. Вучні гавораць, што ў яе атрымліваюцца надзвычай смачныя сняданкі і абеды. Увогуле, гэта адзіная ў раёне школа, дзе абсталяваны кандытарскі цэх.

А яшчэ толькі ў СШ №14 ёсць вялікі зімні сад. Тут знаходзіцца больш за 200 вазонаў з кветкамі, пераважная большасць з якіх — гэта падарункі ўдзячных выпускнікоў розных гадоў.

Фота: Аляксей ПЛАТКО і архіў СШ №14.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://www.mgazeta.by/ru/obrazovanie/item/981-lepshaya-stanova-adukatsyi-ssh-14.html#sigProId9b9b58244a
Прочитано 326 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить