07.08.2018 12:05

Медкаледж: набор павялічаны, але паступіць няпроста

Источник

Пераважная колькасць абітурыентаў — «харашысты» і выдатнікі.

В качестве иллюстрации. В качестве иллюстрации. Zik

У Беларусі падыходзіць да завяршэння ўступная кампанія. Падводзяць першыя вынікі і ў нашым медкаледжы. Заўтра завершыцца прыём дакументаў на бюджэтную форму навучання, а праз тыдзень – на платную.

Сёлета тут павялічылі набор на 35 месцаў. Такім чынам, плануецца набраць 205 чалавек, з іх 125 — «бюджэтнікаў».

Залічваюць у каледж па сярэднім бале школьнага атэстата за 11 класаў. Як і раней, тут адкрыты два аддзяленні — «Сястрынская справа» і «Лячэбная справа». Па даных на 6 жніўня, прахадны бал на бюджэт атрымаўся 8,4 і 9,0 адпаведна (летась лічбы былі наступнымі: 8,1 і 9,0, а сярод «платнікаў» — 7,2 і 7,9).

Да таго ж па-за конкурсам паступаюць сіроты (у каледжы іх вучыцца нямала). Каб аказаць ім падтрымку на самым старце новага этапу ў жыцці, сёлета ў складзе прыёмнай камісіі разам з вы
кладчыкамі ўстановы ўпершыню працуе і педагог сацыяльны Ганна Макей.

— Большасць абітурыентаў робіць асэнсаваны выбар прафесіі, — заўважае адказны сакратар прыёмнай камісіі Ала Асіповіч. – Попыт на спецыяльнасці, якія можна атрымаць у нас, звязаны і з тым, што яны запатрабаваныя на рынку працы. А першае працоўнае месца мы прадстаўляем абсалютна ўсім выпускнікам, незалежна ад формы навучання. Прычым запытаў ад адпаведных устаноў больш, чым саміх выпускнікоў.

Цікава, што ўсё часцей хлопцы выбіраюць спецыяльнасць медсястры (менавіта такая кваліфікацыя ўказваецца ў дыпломе незалежна ад полу навучэнца). У далейшым некаторыя з маладых людзей набываюць спецыялізацыю масажыста альбо рэнтген-лабаранта. Наогул, многія працягваюць адукацыю ў профільных ВНУ краіны.

З мінулага года для выпускнікоў усіх адпаведных сярэдніх спецыяльных устаноў, якія з адзнакай закончылі аддзяленне «Лячэбная справа», пры паступленні ў вышэйшыя навучальныя на «Лячэбную справу» альбо «Педыятрыю», «аўтаматам» атрымліваюць 100 балаў па біялогіі.

У нашым каледжы вучацца юнакі і дзяўчаты з усёй Беларусі. Усім іншагароднім па іх жаданні прадстаўляецца інтэрнат. Нямала юнакоў і дзяўчат прыйшло сюды ўслед за сваімі братамі ці сёстрамі.

Ёсць навучэнцы, якія набываюць у каледжы другую адукацыю. Прычыны на гэта розныя: адны шукаюць сябе, іншым не падабаецца папярэдняя прафесія, як правіла, з-за немагчымасці ўладкавацца на працу альбо з-за малога заробку. Таксама ёсць навучэнцы з пэўным працоўным вопытам, якім па абавязку службы неабходная медыцынская адукацыя. Напрыклад, тым, хто заняты ў сферы касметалогіі, санаторным аздараўленні.

Добрыя стасункі наладжаныя ў каледжа з Туркменістанам, сёлета адбыўся трэці выпуск прадстаўнікоў гэтай краіны. Вучацца іншаземцы выключна на платнай аснове. У новым навучальным годзе 13 туркменаў зноў будуць спасцігаць у Маладзечне азы медыцыны.


Прочитано 807 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить