16.05 11:12

«Вітаем, таварышы дапрызыўнікі!»

Источник

Так сустракаў старшакласнікаў гімназіі №10 старшыня Маладзечанскай аб’яднанай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Рэспублікі Беларусь падпалкоўнік Артур Качаноўскі.

Сумесныя патрыятычныя мерапрыемствы і акцыі праводзяцца тут не першы год. Артур Качаноўскі быў у ліку суддзяў у аглядзе-конкурсе строю і песні, які адрадзілі ў гімназіі №10. Аднавіў традыцыю савецкіх часоў старшы лейтэнант запасу Дзмітрый Хаўронін, дарэчы, выпускнік гімназіі, які ўжо шмат гадоў выкладае дапрызыўную падрыхтоўку. Яго падтрымала кіраўніцтва навучальнай установы.  

Агляд-конкурс прысвяцілі 73-й гадавіне Вялікай Перамогі. Будучыя абаронцы Радзімы – нашчадкі пакалення вызваліцеляў — крочылі дружнымі радамі і спявалі песні ваенных часоў. Паказальнае выступленне падрыхтавала каманда юных ратавальнікаў-пажарных «Прымус», якая пад кіраўніцтвам Алены Сербінай дзейнічае на базе гімназіі №10. Дарэчы, яго камандзірам з’яўляецца Яна Даўбенка. Адточанае да кожнага кроку страявое пастраенне юных ратавальнікаў стала безумоўным прыкладам для ўсіх прысутных. Але прайграўшых у аглядзе-конкурсе не было. У фінале ўсе ўдзельнікі разам праспявалі легендарную і любі-
мую многімі пакаленнямі кампазіцыю «Прощание славянки».

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/obrazovanie/item/2759-vitaem-tavaryshy-dapryzy-niki.html#sigProId62b743f6f4
Прочитано 600 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить