01.03.2018 14:21

В гостях у «Сказки»…

Источник

Сад-яслі №7 «Казка» самы малады на Маладзечаншчыне. Гэтай установе ўсяго шэсць гадоў.

В гостях у «Сказки»… "Маладзечанская газета"

Нягледзячы на свой «дзіцячы ўзрост», у калектыву нямала дасягненняў. А па выніках работы за 2017 год  сад прызнаны адной з лепшых устаноў адукацыі и занесена на Дошку гонару.

— Наш сад наведвае 270 хлопчыкаў і дзяўчынак. Многія выхаванцы з мнагадзетных сем’яў. Цікава, што ў трох сем’ях – трайняты, у дзвюх – двайняты, а ў адной – дзве пары двайнят-пагодкаў, — гаворыць загадчыца Алена Платонава, якая бясконца можа расказваць пра сваіх падапечных і іх бацькоў.

Педагогі, сярод якіх пераважная большасць мае першую і вышэйшую катэгорыі, вялікую ўвагу надаюць выхаванню бацькоў сваіх падапечных.

— Сучасныя мамы і таты вельмі адукаваныя, яны не застаюцца ўбаку ад навучальнага працэсу і зацікаўлены ў гарманічным развіцці сваіх дзяцей. З імі лёгка гаварыць пра методыкі, якімі кіруюцца ў дашкольнай адукацыі. Іншым разам здзіўляемся бацькоўскай эрудыцыі. Для мам і татаў нават адкрылі спецыяльную школу. Яшчэ гадоў пяць таму бацькоў больш цікавіў догляд дзяцей, а цяпер ім вельмі важныя веды, якія даюць хлопчыкам і дзяўчынкам педагогі, — гаворыць загадчыца.

Загадчыца сада-ясляў №7 «Казка» Алена Платонава (злева), выхавальніца Ларыса Батан і музычны кіраўнік Наталля Градабаева з дзецьмі.


У «Казцы» выхаванцы займаюцца не толькі па агульнай праграме, у іх ёсць выдатная магчымасць наведваць шматлікія аб’яднанні па інтарэсах. Напрыклад, гуляць у шахматы і шашкі

Летась установа таксама з’яўлялася эксперыментальнай пляцоўкай: тут была адкрыта група кароткачасовага знаходжання для 2-3-гадовых малышоў. Такая форма работы аказалася запатрабаванай бацькамі, і з гэтага навучальнага года тут працуюць ужо дзве групы, у тым ліку для 5-7-гадовых дзяцей па падрыхтоўцы да школы.

Поўнасцю матэрыял -- у "Маладзечанскай газеце" за сераду, 28.02.2018 г.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/obrazovanie/item/2405-v-gostyakh-u-skazki.html#sigProId8d69878604
Прочитано 3370 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить