04.12 15:39

Молодечненскую сборную «трудных подростков» отметили дипломом на республиканском КВН

Источник

Зборная каманда раёна «На стылі» адзначана дыпломам і спецыяльным прызам журы «Майстры крэатыву» на заключным этапе рэспубліканскай акцыі КВЗ-2017 «Асенні марафон».

Молодечненскую сборную «трудных подростков» отметили дипломом на республиканском КВН "Маладзечанская газета"

Пад «нажніцы» рэдактараў трапілі абсалютна ўсе каманды. І маладзечанцам давялося тэрмінова перарабляць і рэпеціраваць па-новаму сваё выступленне. Фінальная гульня доўжылася амаль чатыры з паловай гадзіны. Па яе выніках каманда «На стылі» адзначана дыпломам і спецыяльным прызам журы «Майстры крэатыву». Гран-пры акцыі заваявалі хлопцы з каманды «Школьная пара» Магілёўскай дзяржаўнай спецыяльнай школы.

Еще по теме: В КВН играют трудные подростки

Як расказвае адна з прадстаўніц «трэнерскага штаба» каманды «На стылі» намеснік дырэктара Хажоўскай СШ Юлія Байцова, нашым юным землякам выпала вельмі адказная місія – прадстаўляць на турніры Мінскую вобласць. Выступленні каманд ацэньвала журы, у якое ўваходзілі артыст тэатра і кіно Аляксандр Вергуноў, зорка беларускай эстрады Ягор Волчак, супрацоўнікі Міністэрства адукацыі, пракуратуры і іншыя. Напярэдадні гульні ўдзельнікі вышэйшай лігі КВЗ рэдагавалі жарты і мініяцюры, правяралі часовы рэгламент.

На сцэне Мінскага Палаца культуры ветэранаў адбыўся гала-канцэрт, дзе кожная каманда прадставіла свае лепшыя жарты і атрымала заслужаныя ўзнагароды. Прыз маладзечанцам уручыў спявак Аляксей Хлястоў, які ацаніў іх выступленне як вельмі творчае і музычнае. Не абышлося, безумоўна, і без сэлфі з зоркай эстрады… Разам з дыпломам і кубкам парадавалі нашых землякоў білеты ў аквапарк «Лебяжий», а таксама  салодкія прызы ад спонсараў.

На фінал у рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Ждановічы» з’ехалася дзесяць каманд з усіх рэгіёнаў Беларусі. Па ўмовах гульні, у складзе кожнай павінна быць 70 працэнтаў падлеткаў, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа супрацоўнікамі інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС.

Акрамя турніру КВЗ, маладзечанцы ўдзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні «Мазгабойня», творчай майстэрні «Те-АРТ», выйгралі ў гродзенскай каманды ў спаборніцтвах па валейболе, прайшлі паласу перашкод «Мауглі». А яшчэ павесяліліся на дыскатэцы, дзе знайшлі новых сяброў.

Фота: архіў Юліі БАЙЦОВАЙ.

Прочитано 1136 раз Последнее изменение 04.12 15:39
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить