06.10 13:45

Раённае свята педагогаў (фота)

Источник

У сераду, напярэдадні Сусветнага дня настаўнікаў, які адзначаўся 5 кастрычніка, у Палацы культуры адбылося раённае свята работнікаў адукацыі.

Раённае свята педагогаў (фота) "Маладзечанская газета"

Педагог – больш чым прафесія, гэта сэнс жыцця. Такія словы сталі лейтматывам мерапрыемства. Дачыненне да прафесійнага свята настаўнікаў маюць абсалютна ўсе – ад да-
школьнікаў да бабуль і дзядуляў, якія вядуць сваіх унукаў у сад ці школу. Наогул, у якой сферы ні працаваў бы чалавек, у кожнага ёсць свае настаўнікі, якія дапамаглі выйсці ў дарослае жыццё.
Сярод тых, хто звярнуўся да прысутных, быў старшыня райвыканкама Аляксандр Яхнавец.

— Да сучаснага педагога прад’яўлены высокія патрабаванні. Вы з’яўляецеся прыкладам для сваіх вучняў, для чаго неабходна пастаянна самаўдасканальвацца, — падкрэсліў ён.

Аляксандр Дзмітрыевіч таксама падзякаваў педагогам за іх працу. Асаблівыя словы прагучалі ў адрас сямейных дынастый і ветэранаў. Дарэчы, апошнім была ўручана грашовая дапамога.
Шэраг настаўнікаў адзначылі Ганаровымі граматамі і падзякамі раённага і абласнога выканаўчых камітэтаў, а таксама Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Выкладчыца беларускай мовы і літаратуры СШ №9 Марына Талапіла была ўдастоена граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Да віншаванняў лепшых прадстаўнікоў прафесіі далучылася раённая арганізацыя РГА «Белая Русь», у складзе якой нямала педагогаў, у тым ліку намеснік старшыні Зоя Кокаш. Самыя шчырыя словы яна адрасавала ў адрас калег. Таксама «Белая Русь» падрыхтавала каштоўныя падарункі за прафесіяналізм і актыўную грамадскую дзейнасць, супрацоўніцтва для начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і кіраўнікоў СШ №1 імя Янкі Купалы, гімназіі №10, гімназіі-каледжа мастацтваў, СШ №14 і Чысцінскай СШ. Яшчэ васьмёра актывістаў-педагогаў атрымалі грашовыя прэміі.

Шэраг устаноў адзначаны дыпломамі і памятнымі знакамі «За стварэнне ўмоў для арганізацыі адукацыйнага працэсу».

У цырымоніі прыняла ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Канановіч. Яна, як кажуць, на адной мове размаўляла з педагогамі, бо сама шмат гадоў працавала ў сферы адукацыі.

— Наша прафесія адна з самых гуманных і паважаных. Кожны дзень настаўнік шчодра дзеліцца ведамі, талентам, перадае ўласны вопыт. Урэшце, менавіта ад яго ў многім залежыць будучыня краіны, — заўважыла Людміла Мікалаеўна.

Таксама яна трапна і з гумарам сказала аб тым, што на працоўным шляху педагогу даводзіцца асвойваць мноства прафесій, нават будаўніка, бо зрабіць рамонт ва ўстанове гаспадарчым спосабам – гэта можна прыраўнаваць да мастацтва.

Прагучала ў святочнай зале Палаца культуры віншавальная паштоўка яшчэ ад аднаго прадстаўніка дэпутацкага корпуса Івана Маркевіча.

Творчыя нумары ўдзельнікам урачыстасці падарылі вучні і педагогі Маладзечаншчыны. Таксама былі арганізаваны цікавыя тэматычныя пляцоўкі і фотазоны.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/obrazovanie/item/1705-rajonnae-svyata-pedagoga-fota.html#sigProId4e1767209e
Прочитано 1101 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « Лучший воспитатель Беларуси живет в Молодечно

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить