03.10 11:43

Лучший воспитатель Беларуси живет в Молодечно

Источник

Маладзечанка Таццяна Апановіч, якая працуе ў яслях-садзе №24, стала лепшай у намінацыі «Выхавальнік дашкольнай адукацыі» па выніках рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Беларусі-2017». Пераможцаў віншаваў міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Татьяна Апанович. Татьяна Апанович. "Маладзечанская газета"


У прафесіі маладзечанка 15 гадоў. Па арганізацыі адукацыйнага працэсу і яго самааналізе на конкурсе яна паказала найвышэйшы вынік сярод сапернікаў – 120 з 130 магчымых балаў.

Для дзяцей аднаго з дзіцячых садоў Мінска выхавальніца праводзіла падрыхтаваны загадзя занятак. Давала і майстар-клас «Выхаванне паважлівых адносін да працы дарослых» для студэнтаў сталічнага педуніверсітэта імя Максіма Танка. Дарэчы, сама Таццяна закончыла Белдзяржуніверсітэт. У суперфінале яна выдатна справілася з псіхолага-педагагічным тэсціраваннем.

Да занятку «Дзіця і прырода» ў групе з незнаёмымі дашкольнікамі яна, як і ўсе сапернікі, рыхтавалася літаральна за адзін вечар. Толькі ў кожнага была свая тэма, якую агучылі ў 16.00 напярэдадні.
Наогул, па выніках усіх конкурсных заданняў яна нязменна была ў лідарах.

Ацэньвалі ўдзельнікаў не толькі вопытныя педагогі Беларусі. Сярод суддзяў быў наш зямляк, выкладчык гісторыі СШ №11 Віктар Жук, названы «Настаўнікам года-2014». Сёлета на конкурсе прадугледжвалася і юнацкае журы – гэта старшакласнікі, якія перамаглі ў розных міжнародных конкурсах і турнірах. У намінацыі «Выхавальнік дашкольнай адукацыі» яны аддалі перавагу менавіта нашай Таццяне. І дарослыя пагадзіліся з гэтым рашэннем на ўсе сто працэнтаў.

Фото: Белта.

Прочитано 4268 раз Последнее изменение 03.10 11:43
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить