14.07 12:17

100 баллов на ЦТ получли четверо молодечненцев

Источник

Чацвёра маладзечанцаў – выпускнікі гімназій №7 і №10, гімназіі-каледжа мастацтваў — атрымалі абсалютныя балы на цэнтралізаваным тэсціраванні па рускай мове і біялогіі. Журналісты «МГ» пазнаёміліся з прадстаўніцамі «дзясятай».

100 баллов на  ЦТ получли четверо молодечненцев "Маладзечанская газета"

Ангеліна Дземянкова закончыла гімназію з «золатам».  У атэстаце Алесі Талуць таксама выключна «дзявяткі» і «дзясяткі», да медаля недацягнула з-за «васьмёркі» па хіміі ў восьмым класе (дарэчы, на ЦТ па гэтым прадмеце яна атрымала 98 балаў). Дзяўчаты сяброўкі і аднакласніцы, вучыліся разам з першага класа. Разам хадзілі і на цэнтралізаванае тэсціраванне. Выбар будучай прафесіі таксама супаў: яны абедзве хочуць звязаць свой лёс з медыцынай. Як вядома, каб паступіць у адпаведную ВНУ, трэба здаваць рускую або беларускую мову, хімію і біялогію. Менавіта па біялогіі – асноўным профільным прадмеце – дзяўчаты набралі абсалютны бал.

У кожнай з іх свая сістэма завучвання матэрыялу, падрыхтоўкі да ўрокаў і экзаменаў. Нягледзячы на тое, што дзяўчаты так доўга сябруюць, яны абсалютна розныя па характарах. Ангеліна ва ўсіх пытаннях давяраецца інтуіцыі, хаця працавітасці ёй не пазычаць. На хвалі падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання кожны яе дзень быў распісаны літаральна па хвілінах. Урокі, дамашнія заданні, дадатковыя заняткі, факультатывы і самастойная работа з вучэбнай літаратурай. У такім напружаным графіку дапамагалі разгрузіцца музыка (дзяўчына сама навучылася іграць на гітары) і фізічная культура (яна кандыдат у майстры спорту па спартыўнай гімнастыцы).

— Нягледзячы на тое, што Ангеліна і Алеся паспяхова вучыліся, шмат займаліся самі, на ўроках у іх заўсёды былі пытанні да настаўніка, — заўважае Вольга Шыманская, якая выкладала ў дзяўчат біялогію. — Вучні, якім цікава больш, чым напісана ў падручніку, – сапраўдная знаходка для педагогаў. Яны дапамагаюць нам самаўдасканальвацца.

Каб атрымаць 10 балаў...

Парада №1. Каб атрымаць найвышэйшы вынік на ЦТ, Вольга Шыманская раіць не запускаць вучэбны матэрыял і асвойваць яго ў сістэме.
Калі дакладны адказ усё ж не ведаеш, можна скарыстаць своеасаблівы алгарытм: трэба пайсці ад процілеглага і абгрунтаваць, чаму той ці іншы варыянт не падыходзіць — і рашэнне абавязкова знойдзецца.

Парада №2. На думку Ангеліны Дземянковай, каб атрымаць 100 балаў на ЦТ, не варта грэбаваць рэпетыцыйным тэсціраваннем і абавязкова рабіць работу над памылкамі. Гэта выдатная інтэлект-трэніроўка! Сёлета па біялогіі тры з чатырох задач РТ практычна супалі з тымі, якія былі на ЦТ.

Парада №3. Алеся Талуць лічыць, што атрымаць абсалютны бал на ЦТ можна толькі тады, калі ёсць мэта. У кожным пытанні трэба даходзіць да сутнасці, упарта працаваць і не сумнявацца ў сабе.

Поўнасцю матэрыял чытайце ў "МГ" за суботу, 15.07.2017 г.

Прочитано 149 раз Последнее изменение 14.07 12:17
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить