12.05 14:14

В Молодечно соревновались, кто быстрее сложит пазлы

Источник

На мінулым тыдні ўпершыню райкам БРСМ арганізаваў камандны чэмпіянат па складанні пазлаў. Праводзіўся ён сярод навучэнцаў Дзяржаўнага і політэхнічнага каледжаў, Беразінскага аграрна-тэхнічнага ліцэя і зборнай школьнікаў горада.

В Молодечно соревновались, кто быстрее сложит пазлы "Маладзечанская газета"


Кожная з каманд, у якіх было па пяцёра чалавек, павінна была скласці аднолькавую галаваломку з 360 пазлаў на тэму падводнага свету. Шанс на перамогу толькі адзіны ў таго, хто першым справіцца з заданнем. Другое і трэцяе месцы не прадугледжваліся. Спаборніцтвы нечым нагадвалі шахматна-шашачны турнір, хіба толькі часам гульцы ціхенька раіліся паміж сабой, каб удакладніць далейшыя дзеянні і выпрацаваць тактыку. Першай справілася з задачай зборная каманда школьнікаў горада. На яе выкананне вучням спатрэбілася амаль гадзіна.


Рuzzle (пазлы) у перакладзе з англійскай мовы азначае «галаваломка».  Да 1820-х гадоў пазлы выкарыстоўвалі як вучэбныя дапаможнікі. Прычым дэталі не счаплялі, як цяпер, а проста клалі побач на аснову.
Спачатку пазлы былі вельмі дарагімі, пакуль у канцы ХІХ стагоддзя драўніну, з якой іх выраблялі, не замянілі на больш танны кардон. На думку псіхолагаў, складанне пазлаў спрыяе развіццю вобразнага і лагічнага мыслення, увазе і ўспрыняццю прадметаў (элементаў) па колеры, форме і памеры.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/obrazovanie/item/1261-v-molodechno-sorevnovalis-kto-bystree-slozhit-pazly.html#sigProId956d72fef5
Прочитано 589 раз
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить