09.05 13:03

Команда КВН Хожовской школы была самой веселой и находчивой

Источник

Пяць маладзёжных каманд устаноў адукацыі Маладзечаншчыны змагаліся ў адкрытым турніры клуба вясёлых і знаходлівых.

Команда КВН Хожовской школы была самой веселой и находчивой "Маладзечанская газета"


У турніры ўдзельнічалі каманды «High Tech» СШ №1 імя Янкі Купалы, «На пазітыве» СШ №12, «My Life» Хажоўскай СШ, «Стартуем» гімназіі №7 і «Запасны выхад» СШ №14.

Праграма гульні нагадвала папулярнае тэлешоу Аляксандра Маслякова.   У час тэматычнай візіткі «Вучымся і ствараем» каманды прадставілі свае ўстановы і ўласныя захапленні. Юнакі і дзяўчаты паказалі сябе выдатнымі артыстамі розных жанраў – размоўнага, вакальнага, харэаграфічнага, паэтычнага. У лідары адразу выйшлі прадстаўнікі Хажоўскай СШ.

У «Размінцы» гульцы задавалі каверзныя пытанні сваім сапернікам і прапаноўвалі ўласныя адказы. Напрыклад, юных жартаўнікоў цікавіла, навошта на працягу некалькіх гадоў апырсквалі дрэвы ГМА. (Падкажам, што «займаліся» гэтым вучні СШ №1.) Прадстаўнікі Хажоўскай СШ паставілі пытанне рубам: «Чаму адна з самых папулярных акцый БРСМ — «Домік для птушкі?». Што толькі ні выдумвалі сапернікі — і «каб крылатыя сябры падаткі не плацілі», і «ў кватэры жыць не падабаецца»… Вучні СШ №14 спрабавалі высветліць, навошта на дзіцячых парасонах замацаваны свісток. Вы яшчэ не ведаеце? Магчыма, вам спадабаецца варыянт «каб свістком хмары разганяць». Вось каб «насвістаць» на гэту вясну, якая ніяк не хоча радаваць цяплом...

Неардынарным атрымаўся і конкурс на тэму «Даеш моладзь!». Удзельнікі прапаноўвалі відэаролікі ў стылі «Манекен чэлендж» (у перакладзе з англійскай мовы азначае як «выклік, падражанне манекену»). Сутнасць у тым, што група людзей застаецца нерухомай, пакуль паміж імі перамяшчаецца аператар, які запісвае відэа. У выніку атрымліваюцца вясёлыя сюжэты.

Дамашняе заданне канкурсантаў на тэму «Навука будучыні» было актуальным для гэтага года. Але чым больш сур’ёзнае заданне, тым больш жартаўлівым і іранічным яно ўрэшце атрымліваецца ў вясёлых і знаходлівых. Калі коратка падсумаваць памкненні сучаснай моладзі, то яна спадзяецца на ўсё самае лепшае – выдатныя адкрыцці, якія чалавецтва чакаюць у будучыні. Некалі там…

Асабліва абнадзеілі ўсё тыя ж хажоўцы. Вучоная ў галіне біялогіі спадарыня Мазгаедава, якая прыбыла на цырымонію ўзнагароджання «Нобелеўскай прэміі-2050», запэўніла, што абавязкова скрыжуе яшчарку са свіннёй, каб ад яе лёгка было адрываць кумпяк, нібы той яшчаркавы хвост.

… Па агульных выніках турніру трэцяе месца заняла каманда СШ №12, другое – у прадстаўнікоў СШ №14. Пераможцы – хажоўцы! Гэтыя гульцы адразу вылучаліся сярод іншых. У іх да дробязей былі прадуманы не толькі загадзя падрыхтаваныя нумары. Школьнікі аказаліся моцнымі і ў экспромце. Яны выступалі ў майках аднаго колеру, а ў дзяўчат нават косы былі заплецены ў адзіным стылі. Дарэчы, прычоскі ім зрабіла настаўніца харэаграфіі Аляксандра Раман. Яна разам з намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Юліяй Байцовай і педагогам-арганізатарам Аленай Лубнеўскай дапамагае складаць жарты і праграмы выступленняў. Капітан каманды Вадзім Керсноўскі лёгка можа ператварыцца ў папулярнага шоумэна Нагіева і іншых знакамітасцей. На адной хвалі з удзельнікамі была і група падтрымкі.

Топ-жартаў ад кемлівых і знаходлівых

Вучылася ў Парыжы на адны «двойкі». Думала, на другі год пакінуць…

— Рот закрый, а не тое муха заляціць.
— Ведаю. Глядзі не спудзь.

Электронныя дзённікі… Нарэшце дарослыя нам даказалі, што інтэрнэт – гэта зло…

Ён у нас выключны вучань. Выключалі з трох школ!    

— А ты хто такі?
— Той, каго ты чакала ўсё жыццё!..
— Дзед Мароз?!  

Я асоба творчая. Хачу – ствараю, хачу – вытвараю.

У цябе толькі адзін станоўчы фактар. Рэзус-фактар.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
http://mgazeta.by/ru/obrazovanie/item/1228-komanda-kvn-khozhovskoj-shkoly-byla-samoj-veseloj-i-nakhodchivoj.html#sigProId37e40d6da0
Прочитано 573 раз Последнее изменение 09.05 13:03
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить