14.09.2018 14:07

Картошку бросили копать - нужно книги поменять

Источник

15 ВЕРАСНЯ – ДЗЕНЬ БІБЛІЯТЭК

Паважаныя работнікі бібліятэчнай сістэмы раёна! Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

Гэты дзень не толькі даніна павагі да вашай добрасумленнай працы, але і свята для ўсіх, хто любіць бібліятэку, не можа абысціся без яе паслуг.

Сёння бібліятэка становіцца інфармацыйным цэнтрам з сучаснымі камп’ютарнымі тэхналогіямі. Але нязменным застаецца яе значэнне як захавальніцы агульначалавечых каштоўнасцей і нацыянальнай літаратурнай спадчыны.

У бібліятэках раёна працуюць людзі, дзякуючы якім захавана тое добрае, вечнае, мудрае, што абуджаецца ў сэрцах чытачоў пры знаёмстве з кнігай. Дзякуем вам за працу і жадаем здароўя, шчасця, дабрабыту, творчага натхнення, добрага настрою і верных чытачоў.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Напярэдадні прафесійнага свята бібліятэкараў журналіст «Маладзечанскай газеты» разам з супрацоўніцай залы нестацыянарнага абслугоўвання цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча Нэлі Ястраб вазіла кнігі і часопісы чытачам з аддаленых вёсак.


Першы аўторак месяца – у глыбінку

З Нэлі Віктараўнай мы знаёмыя даўно. 11 гадоў таму я пісала аб тым, што яе аддзел атрымаў жоўтую «ГАЗель», якая ў вызначаныя дні месяца ператвараецца ў бібліятэку на колах. Час праляцеў вельмі хутка. Але аўтамабіль і цяпер калясіць па вёсках нашага раёна, дзе няма бібліятэк. Цяпер за яго рулём вадзіцель Генадзій Аскірка. Нэлі Віктараўна расказвае, што распрацавана пяць маршрутаў: у першы аўторак месяца іх чакаюць жыхары вёсак Укропава, Пекары, Шыпулічы, у другі чацвер аўтобус накіроўваецца ў Груздава, Літву, у трэці аўторак у графіку Маліноўшчына, Беніца, Готкавічы, Насілава, у апошнюю пятніцу месяца – Івонцавічы, Баяры, Уша. Пяты маршрут – Пятроўшчына, Гердуцішкі. Курсіруе бібліёбус і па вуліцах горада: у аддалены інтэрнат за ЗПМ, у аўтапарк, на хлебазавод. Нэлі Ястраб больш за 30 гадоў прывозіць літаратуру, часопісы вяскоўцам і гараджанам, стала для іх блізкім чалавекам. Да яе ідуць не толькі ўзяць кнігі, але і падзяліцца навінамі.

— Прыходзяць як на сяло, пагаварыць, — усміхаецца бібліятэкар.

Яна даўно вывучыла густы большасці чытачоў, перад кожным рэйсам удумліва падбірае для іх кнігі, заглядае ў фармуляры, каб не паўтарыцца. Вось і цяпер увесь аўтобус быў застаўлены кардоннымі каробкамі, у якія акуратна складзены томікі. Дэтэктывы, гістарычныя і любоўныя раманы запатрабаваныя найбольш. Цікава, што не толькі мужчыны, але і некаторыя жанчыны з задавальненнем чытаюць пра спецназ, міліцэйскія будні. Даведалася я і аб тым, што агульны кніжны фонд залы нестацыянарнага абслугоўвання – 18 тысяч экзэмпляраў. Выбіраць ёсць з чаго, кожны год фонд папаўняецца.

Працяг матэрыяла чытайте ў "Маладзечанскай газеце" у суботу, 15 верасня.

Прочитано 559 раз Последнее изменение 14.09.2018 14:07
Анжаліка Крупянькова

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « Артисты из народа Путешественники души »

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить